25 красавiка 2024, Чацвер, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Ганцавічамі зляпілі танк са снегу ў натуральную велічыню

90

Снежны танк амаль у натуральную велічыню збудаваў 25-гадовы жыхар вёскі Хатынічы Віктар Кавальчук на сваім агародзе.

Для гэтага ён сабраў шуфлем увесь снег, які быў у агародзе і за тыдзень зляпіў са снегу макет танка. Каб надаць больш натуральны выгляд, Віктар пафарбаваў снежны танк у зялёны колер, піша "Ганцавiцкi час".

Са слоў мамы снежнага скульптара Ніны Кавальчук, на фарбу Віктар выдаткаваў каля 250 тыс. рублёў. «Ён вельмі стараўся зрабіць яго як мага прыгажэйшым, таму не шкадаваў ні сіл, ні грошай. Але вельмі перажывае, што на двары адліга і снежная фігура можа растаць», - распавяла Ніна Кавальчук, якая і паведаміла аб незвычайным для нашага раёна захапленні сына.

Сам Віктар Кавальчук сказаў, што не хацеў надаваць галоснасць свайму захапленню. Але ў размове з карэспандэнтам ён распавёў, што вылепіў танк для ўдзелу ва ўсерасейскім інтэрнэт-конкурсе «Танкавік-2013», які стартаваў 25 студзеня. Першы конкурс быў праведзены камандай гульні World of Tanks у лютым 2012 года. У мінулым годзе Віктар не паспеў узяць удзел у конкурсе. І наважыў паспрабаваць шчасця цяпер, бо за лепшы танк арганізатары абяцаюць ноўтбук. Віктар паводле прафесіі муляр і спадзяецца, што ў яго ёсць рэальны шанец на перамогу.

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках