24 красавiка 2024, Серада, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Балгарыі: дзясяткі тысяч на вуліцах Сафіі

54
Пратэсты ў Балгарыі: дзясяткі тысяч на вуліцах Сафіі

Дзясяткі тысяч балгараў выйшлі на дэманстрацыі ва ўсёй краіне, уключна з балгарскай сталіцай Сафіяй, выступаючы супраць захадаў жорсткай эканоміі.

Гэта першы масавы выступ жыхароў Балгарыі пасля адстаўкі ўраду прэм'ер-міністра Бойкі Барысава ў мінулую сераду, паведамляе ВВС.

Частка пратэстоўцаў патрабуе ўнясення змяненняў у канстытуцыю краіны і выбарную сістэму, а таксама ўвядзення новага маніторынгу банкаў, судовых і дзяржаўных устаноў. Грамадзян таксама абурае сталы рост коштаў на электраэнэргію.

На гэтым тыдні ў Балгарыі прайшлі масавыя выступы супраць зніжэння ўзроўню жыцця ў краіне.

Датэрміновыя выбары могуць быць прызначаныя на красавік або травень, аднак, на думку аглядальнікаў, выбарцы ўважаюць апазіцыйных палітыкаў за гэткіх жа закарумпаваных і неэфектыўных, што і ўрад. Чакаецца, што цягам гэтага тыдня ў краіне будзе створаны пераходны ўрад.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках