25 красавiка 2024, Чацвер, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь ператвараецца ў кітайскі зборачны цэх

70
Беларусь ператвараецца ў кітайскі зборачны цэх

Кітай паступова становіцца для Беларусі адным з галоўных пастаўшчыкоў тэхналагічнай прадукцыі.

Абсалютная большасць пазіцый у дваццатцы асноўных імпартных тавараў з Кітая - гэта прадукцыя высокатэхналагічных галін, якія дзесяцігоддзе назад толькі зараджаліся ў Кітаі і выходзілі на міжнародны рынак. Сёння беларускія спажыўцы купляюць у Кітаі кампутарную тэхніку, тэлекамунікацыйнае і энергетычнае абсталяванне, транспарт, піша «Завтра твоей страны».

Новы рынак, які адкрылі ў Беларусі кітайскія кампаніі ў 2012 годзе, - чыгуначная тэхніка. Пастаўка 12 электравозаў на суму каля 50 млн. даляраў пацягнула за сабой адгрузку спадарожных тавараў (калясак, восяў, пуцявога і сігнальнага абсталявання, кантэйнераў) яшчэ на суму каля 40 млн. даляраў.

Па колькасці легкавых аўтамабіляў (838 адзінак) Кітай заняў у Беларусі сёмае месца пасля Расеі, Германіі, ЗША, Карэі, Чэхіі і Японіі. Па пастаўках камплектацыі для аўтамабільнага рынку кітайцы ўжо трэція пасля Расеі і Германіі.

Прыкладна палова з усяго аб'ёму імпарту абутку прыйшлося на складовыя часткі, з якіх яна вырабляецца ў Беларусі. Кітай таксама стаў важным пастаўшчыком паўфабрыкатаў для прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, вытворцаў пластмасавых вырабаў, хімічнай і фармацэўтычнай прамысловасці.

Топ-20 важнейшых груп кітайскіх тавараў у Беларусі ў 2012 годзе

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках