25 красавiка 2024, Чацвер, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следства па справе Данькова працягнулі на тры месяцы

Следства па справе Данькова працягнулі на тры месяцы

Тэрміны расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да гаспадара менскага забаўляльнага цэнтра Dankoff Club Юрыя Данькова прадоўжаны на тры месяцы.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» ва Упраўленні Следчага камітэта па Менску.

«Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Данькова падоўжанае на тры месяцы. Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай, з ужываннем далейшай меры стрымання пракуратура пакуль не вызначылася», - адзначылі ва УСК па Менску.

Як паведамлялася, раней расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Данькова было падоўжанае да 22 лютага.

Уладальнік вядомага менскага клуба Данькоў быў затрыманы 4 верасня 2012 года, 7 верасня яму было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 171 Крымінальнага кодэкса Беларусі (выкарыстанне занятку прастытуцыяй і стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй службовай асобай). Пракуратура Менска санкцыянавала прымяненне ў дачыненні да Ю.Данькова меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Ён быў змешчаны ў СІЗА N1 Менска.

Раней, да затрымання Данькова, СК па матэрыялах ГУБАЗ МУС распачаў крымінальную справу ў дачыненні да мастацкага кіраўніка і адміністратара ТАА «Dankoff Club», які быў затрыманы ў парадку арт.108 КПК.

Паводле інфармацыі СК, «з матэрыялаў крымінальнай справы вынікае, што падазраваныя ў перыяд з 2006 года па цяперашні час па месцы працы выкарыстоўвалі заняткі прастытуцыяй у карыслівых мэтах, а таксама падавалі памяшканні для занятку прастытуцыяй».

Следчымі былі праведзеныя агляды і ператрусы па месцы жыхарства і працы падазраваных, дапытаныя сведкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках