20 красавiка 2024, Субота, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне абезгаловілі помнікі Леніну і Крупскай

109

У вёсцы Кастрычніцкае Палтаўскай вобласці Украіны невядомыя абезгаловілі помнікі Уладзіміру Леніну і яго жонцы Надзеі Крупскай.

Пра гэта паведаміў у Facebook прадстаўнік нацыяналістычнай партыі «Свабода» Аляксандр Аронец, піша lenta.ru.

Аронец, які ў «Свабодзе» адказвае за сувязі з грамадскасцю, апублікаваў фатаграфіі паламаных статуй. Паводле яго слоў, здымкі прыйшлі па электроннай пошце. Прадстаўнік партыі пахваліў «невядомых патрыётаў», нагадаўшы аб нядаўна знесеным нацыяналістамі помніку Леніну ў Ахтырцы (Сумская вобласць).

«Пайшла хваля, гэта ж выдатна!», - піша ён.

У абласным упраўленні міліцыі інфармацыю аб пашкоджанні помнікаў пацвердзілі. У цяперашні час вядуцца пошукі вінаватых.

Помнік Леніну ў Ахтырцы быў дэмантаваны 15 лютага. Гэтую акцыю ажыццявілі «свабодаўцы» на чале з дэпутатам Вярхоўнай Рады Ігарам Мірашнічэнкам. У сувязі з гэтым, як паведамляла «Украинская правда», міліцыя пачала расследаванне па артыкуле «Хуліганства».

Пазней, 23 лютага, у Ахтырцы адбыліся сутычкі паміж камуністамі і прадстаўнікамі «Свабоды», якія праводзілі акцыю супраць аднаўлення помніка.

На падзеі ў Сумскай вобласці адрэагаваў мэр Харкава Генадзь Кернес, які прадстаўляе кіруючую Партыю рэгіёнаў. Як перадае ТСН, ён заявіў, што гатовы асабіста аплаціць аднаўленне помніка ў Ахтырцы. Мэр таксама прыгразіў нацыяналістам, што калі яны паспрабуюць зламаць помнік Леніну, які стаіць у цэнтры Харкава, то ён (мэр) пераламае ім рукі і ногі.

Фота: ТСН

Напісаць каментар 109

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках