25 красавiка 2024, Чацвер, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На зборах у Стайках памёр 20-гадовы штангіст

67

Яўген Шрамко быў кандыдатам у зборную Беларусі і імкнуўся выступіць на чэмпіянаце Еўропы.

Пасля трэніроўкі ў спартсмена спынілася сэрца, перадае «Еўрарадыё».

«Жэня скардзіўся на тое, што ў яго баліць у грудзях. Ён падыходзіў да доктара, узяў нейкія таблеткі і пайшоў адпачываць, - распавядае адзін са штангістаў, які трэніраваўся разам з Яўгенам Шрамко. - І пазней яго знайшлі ў нумары, ляжаў сіні, тварам у падушку... »

Трагедыя адбылася 23 лютага ў спарткомплексе «Стайкі» пад Менскам. Яўгену Шрамко было 20 гадоў, трэніраваўся ён у менскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву на вуліцы Берута. У юніёрскім ўзросце Яўгену атрымоўвалася ставіць нацыянальныя рэкорды. А ў лютым 2012-га года на дарослым Кубку Беларусі ён узяў чацвёртае месца, праз чатыры месяцы на чэмпіянаце краіны - трэцяе.

Толькі цяжкай атлетыкай жыццё Яўгена не абмяжоўвалася. Вучыцца ён паступіў у Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Але ўсё роўна марыў прабіцца ў нацыянальную зборную па цяжкай атлетыцы, выступіць у красавіку на чэмпіянаце Еўропы.

«Лёг спаць і не прачнуўся. Пасля анатамавання сказалі: сардэчная недастатковасць. Здарылася нешта незразумелае. Я ведаю, што ён не піў, не паліў, - кажа дзяржтрэнер па цяжкай атлетыцы Міхаіл Захаранка. - У нацыянальную зборную ён не ўваходзіў, быў на зборах не па лініі Міністэрства спорту, а за кошт сваёй арганізацыі. У хлопца былі перспектывы, думалі яго браць у каманду, але... не паспелі. Каб сканаў штангіст у такім маладым узросце - гэта ўпершыню, пра такое я нават не чуў».

Родныя і сябры развіталіся з Яўгенам Шрамко 25 лютага. Узрушаныя трагедыяй, беларускія штангісты публікуюць у сацыяльных сетках фатаграфіі свайго калегі.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках