19 красавiка 2024, Пятніца, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УУС на транспарце скасоўваецца

38
УУС на транспарце скасоўваецца

Лукашэнка падпісаў указ № 90 «Аб мерах па ўдасканаленні дзейнасці органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь».

Як паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка, указ быў падпісаны 25 лютага.

Згодна з указам, скасоўваецца ўпраўленне ўнутраных спраў на транспарце МУС, а яго функцыі і колькасць перадаюцца галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Менскага гарвыканкама і упраўленняў унутраных спраў аблвыканкамаў.

На базе галоўнага ўпраўлення аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС таксама прадугледжваецца ўтварыць Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці, адзначаюць у прэс-службе.

Пры гэтым міністр унутраных спраў надзяляецца асобнымі новымі паўнамоцтвамі, у прыватнасці правам ствараць пры МУС грамадскі савет, сцвярджаць палажэнне аб гэтым савеце і яго персанальны склад, а таксама права сцвярджаць Правілы прафесійнай этыкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

У адпаведнасці з указам, аптымізуецца дзейнасць шэрагу падпарадкаваных МУС і тэрытарыяльным органам унутраных спраў арганізацый аховы здароўя, адзначылі ў прэзідэнцкай прэс-службе, удакладніўшы, што ўказ уступае ў сілу з 1 красавіка 2013 года, за выключэннем некаторых пунктаў.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках