23 красавiка 2024, aўторак, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У офіс БХК прыйшлі падаткавікі

12
У офіс БХК прыйшлі падаткавікі

Сёння без якіх-небудзь папярэджанняў ў офіс Беларускага Хельсінкскага Камітэта прыйшлі супрацоўнікі міністэрства па падатках і зборах.

Яны ўручылі кіраўніку арганізацыі Алегу Гулаку пастанову аб арышце і (або) канфіскацыі маёмасці і паведамленне аб правядзенні мерапрыемстваў па выяўленні маёмасці плацельшчыка, паведамляе прэс-служба Беларускага Хельсінкскага камітэта.

Нагадаем, БХК павінен заплаціць у бюджэт звыш Br 205 млн. падаткаў і штрафных санкцый па выкарыстаных у 2002-2003 гг. грантах Еўракамісіі, якія згодна з мiжнароднай дамовай Рэспублiкi Беларусь падаваліся ў безпадаткавым рэжыме. У рамках міжнароднай тэхнічнай дапамогі ад Еўракамісіі фінансаваліся больш за 30 грамадскіх аб'яднанняў, аднак падатковыя плацяжы былі налічаныя толькі ў дачыненні да 2 арганізацый.

Лічачы рашэнне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах незаконным, БХК абскардзіў яго ў судовым парадку. Нацыянальныя суды ўсіх інстанцый пастанавілі, што праваабаронцы нічога не павінны пакрываць ў бюджэт.

Аднак напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 г., маніторынг якіх ажыццяўляў БХК, рашэнні гаспадарчых судоў былі перагледжаныя Прэзідыумам Вышэйшага Гаспадарчага Суда. Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах апісала і канфіскавала маёмасць БХК на суму Br 255000 руб. Рахункі арганізацыі арыштавалі.

Разам з тым, у 2006 г. Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю спыніў у сувязі з адсутнасцю падзеі злачынства крымінальную справу, узбуджаную за адхіленне ад выплаты падаткаў у дачыненні да службовых асоб БХК.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках