24 красавiка 2024, Серада, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Градус напружанасці ў рэгіёне падвышаецца

28
Раман Якаўлеўскі: Градус напружанасці ў рэгіёне падвышаецца

Афіцыйная ідэалогія стала падсілкоўвае страх перад чарговым узброеным канфліктам.

«Беларусь цягам гадоў служыць прыкладам палітычнай і сацыяльнай стабільнасці, і ў гэтым немалая заслуга як органаў улады, так і ўсіх сілавых структур, - заявіў Лукашэнка 23 лютага на прыёме кіраўнічага складу Узброеных сіл і праваахоўных органаў з нагоды Дня абаронцы Айчыны.

Правадыр адзначыў, што далёка не ўсе палітыкі сучасных звышдзяржаў засвоілі горкую навуку гісторыі.

«Нарошчваецца вайсковы патэнцыял Паўночнаатлантычнага альянсу на тэрыторыі сумежных з Беларуссю краін. Мільёны даляраў ідуць на падтрымку апазіцыйных сілаў, якія ставяць мэтай дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне і змяніць канстытуцыйны лад, - заявіў дыктатар.

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі мяркуе, што такія заявы, хоць няма ў іх нічога новага, падвышаюць напружанасць у рэгіёне.

«Я хачу звярнуць вашую ўвагу, што ў вайсковай дактрыне Беларусі менавіта так гаворыцца пра НАТА, і Лукашэнка даслоўна цытуе з гэтай дактрыны пра імкненне змяніць канстытуцыйны лад у Беларусі. Гэта ўзята з афіцыйных дакументаў Узброеных сіл Беларусі. Так што тут нічога новага няма. Раней былі заявы і з польскай стараны. Палітыкі выказвалі занепакоенасць тым, што ў верасні на тэрыторыі Беларусі пройдуць буйныя супольныя з Расеяй вайсковыя вучэнні «Захад 2013». Гэта кваліфікуецца як пэўная пагроза суседзям. Але ж і Сікорскі (кіраўнік МЗС Польшчы - заўв.рэд.) інфармаваў, што на тэрыторыі Польшчы плануюцца НАТАўскія вучэнні. Такім чынам можна казаць, што заявы Лукашэнкі могуць сведчыць пра тое, што градус напружанасці ў рэгіёне падвышаецца. І падвышаецца ён менавіта такімі заявамі», - cказаў Якаўлеўскі ў інтэрв'ю «Польскаму радыё».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках