19 красавiка 2024, Пятніца, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Улады не ў стане ўтрымаць спецыялістаў у краіне

30
Барыс Жаліба: Улады не ў стане ўтрымаць спецыялістаў у краіне

Беларускія ўлады спрабуюць запоўніць вакуум, звязаны з адтокам працоўнай сілы на рынкі працы іншых краін.

Пра гэта заявіў беларускі вучоны-эканаміст і аналітык Барыс Жаліба, каментуючы сайту charter97.org планы беларускага ўрада масавага прываблівання замежнай працоўнай сілы.

«Гэтыя планы цалкам рэалістычныя, і ўвасобіць іх у жыццё не будзе цяжка. У нас у сферы будаўніцтва ўжо працуюць выхадцы з сярэднеазіяцкіх краін, але пакуль што ў параўнальна ў невялікіх колькасцях. У прыватнасці, гэта ўзбекі і таджыкі, якіх можна ўбачыць на рамонтных работах на Партызанскім праспекце ў Менску», - адзначыў эканаміст.

Вучоны дадаў, што дзяржава такім чынам спрабуе запоўніць вакуум, які ўтварыўся ў сувязі з адтокам працоўнай сілы з Беларусі на рынкі працы іншых краін.

«Кваліфікаваныя спецыялісты масава з'язджаюць на заробкі за мяжу, асабліва ў Расею. Бо там на такіх жа пасадах заробак ўдвая, а то і ўтрая большы, і плацяць яго ў больш аўтарытэтнай і моцнай валюце. Беларускія ўлады не ў стане забяспечыць будаўнікоў заробкам хоць бы такога ўзроўню», - падкрэсліў аналітык.

Ён таксама звярнуў увагу на той факт, што Расея ўжо даўно пайшла шляхам масавага залучэння працоўнай сілы з-за мяжы.

«Цяпер расейскія ўлады спрабуюць развязаць пытанне аб працоўнай міграцыі на дзяржаўным узроўні, бо большасць працоўных з Усходу працуюць і знаходзяцца ў краіне нелегальна. Пра гэта варта задумацца і нам. Калі беларускі ўрад прадоўжыць палітыку прываблівання працоўнай сілы з іншых дзяржаў, то ў краіне могуць паўстаць вострыя праблемы сацыяльнага і нацыянальнага парадку, якія актуальныя ў Расеі», - сказаў на заканчэнне Барыс Жаліба.

Нагадаем, у распараджэнне charter97.org патрапіла копія дакумента з красамоўнай назвай «Аб задавальненні попыту прадпрыемстваў на працоўныя кадры». Яго сэнс у тым, што беларускі ўрад распрацоўвае планы масавым прываблівання замежнай працоўнай сілы.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках