28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла: Нічога «карыснага» падаткавікі не знайшлі

6
Гары Паганяйла: Нічога «карыснага» падаткавікі не знайшлі

Падатковыя інспектары шукалі ў офісе БХК грошы і каштоўную маёмасць.

Пра гэта паведаміў сайту charter97.org кіраўнік юрыдычнага аддзела Беларускага Хельсінкскага Камітэта (БХК) Гары Паганяйла, каментуючы сённяшні візіт супрацоўнікаў Міністэрства падаткаў і збораў у офіс праваабарончай арганізацыі.

«З'яўленне супрацоўнікаў падатковай інспекцыі было ўсяго толькі чарговай праверкай. Яны кожны раз прыходзяць і спрабуюць знайсці каштоўную маёмасць, а таксама грошы, з мэтай далейшай канфіскацыі дзеля спагнання запазычанасці. Але як заўсёды нічога «карыснага» яны не знайшлі. Зразумеўшы, што ўзяць няма чаго, склалі акт, у якім я распісаўся», - паведаміў юрыст.

Праваабаронца адзначыў, што дамоўленасць з уладамі паводле справы аб нявыплаце падаткаў прадстаўнікамі БХК не дасягнутая дагэтуль.

«Перашкодай з'яўляецца той факт, што існуюць два ўзаемавыключальныя дакументы. Гэта пастанова следчага аб спыненні крымінальнага пераследу службовых асоб Беларускага Хельсінскага Камітэта і пастанова Прэзідыума Вышэйшага Гаспадарчага Суда, у адпаведнасці з якой мы абавязаныя выплаціць падаткі.

Нашая арганізацыя неаднаразова звярталася з гэтым пытаннем у Генеральную пракуратуру і розныя судовыя інстанцыі, але ўсё безвынікова. Улады не хочуць развязваць праблему па сутнасці. Таму справа не рухаецца ні ў адзін, ні ў другі бок», - сказаў на заканчэнне Гары Паганяйла.

Нагадаем, сёння без папярэджання ў офіс Беларускага Хельсінкскага Камітэта прыйшлі супрацоўнікі міністэрства падаткаў і збораў. Яны ўручылі кіраўніку арганізацыі Алегу Гулаку пастанову аб арышце і (або) канфіскацыі маёмасці і паведамленне аб правядзенні мерапрыемстваў для выяўлення маёмасці платніка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках