19 красавiка 2024, Пятніца, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэрлусконі саступае на выбарах у Італіі

13
Бэрлусконі саступае на выбарах у Італіі

Галасаванне на выбарах у італійскі парламент, якое пачалося ў нядзелю, афіцыйна скончылася ў панядзелак а 15:00 мясцовага часу.

Паводле апытанняў, з невялікай перавагай наперадзе левацэнтрысцкая кааліцыя, якую ўзначальвае П'ер Луіджы Бэрсані. Правацэнтрысцкі блок Сільвіё Бэрлусконі - на другім месцы, паведамляе ВВС.

Напярэдадні выбараў апытанні паказвалі, што шмат якія жыхары Італіі гатовыя аддаць свае галасы за «Рух пяці зорак» папулярнага коміка Бэпэ Грыла, неафіцыйным лозунгам кампаніі якога з'яўляецца «тыя, хто супраць усіх».

Для фармавання ўстойлівага ўрада Бэрсані, мабыць, давядзецца пайсці на стварэнне кааліцыі з цэнтрыстамі і дамаўляцца з Марыё Монці. Былы камуніст Бэрсані мае намер далей трымацца курсу жорсткай ашчады, які праводзіў прыхільнік еўраінтэграцыі Монці.

«Еўропа мае права з грунтоўнай на тое падставай чакаць, што Італія будзе не праблемай, а ўдзельнікам развязання праблем», - заяўляў Бэрсані падчас перадвыбарнай кампаніі.

Сам Монці пасля вяртання з саміту ЕЗ у Брусэлі ў пачатку лютага казаў, што ў Еўропе асцерагаюцца вяртання Бэрлусконі да ўлады, бо з ім Італія з’яўляецца вялікай рызыкай праз няздольнасць выконваць фінансавую дысцыпліну. Але ён таксама адзначыў, што асабіста канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркэль не хоча таксама перамогі левацэнтрыстаў. « Мэркэль асцерагаецца кансалідацыі партый левага кшталту, асабліва ў год, калі ёй самой трэба будзе ісці на выбары. Не думаю, што ў яе ёсць якое-небудзь жаданне бачыць у будучым італійскім урадзе Дэмакратычную партыю», - сказаў тады Монці.

Мінулыя выбары былі пазачарговымі, планавыя павінны былі адбыцца напачатку красавіка. Тэхнічны прэм'ер Марыё Монці быў вымушаны сысці ў адстаўку ў канцы снежня, пасля таго як парламент не зацвердзіў ягоны кабінет.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках