28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпапуляцыя ў Беларусі змушае ўлады да вар'яцкіх праектаў

60
Дэпапуляцыя ў Беларусі змушае ўлады да вар'яцкіх праектаў

Экспэрты папярэджваюць пра катастрафічныя наступствы пастановы беларускіх уладаў аб прывабліванні ў краіну замежнай працоўнай сілы.

«Калі беларускія ўлады стануць на шлях заахвочвання некантралюемай міграцыі, то, натуральна, гэта выкліча хваляванне і падвышэнне сацыяльнай і міжнацыянальнай напружанасці», - заявіў расейскі палітолаг Павел Свецянкоў, піша агенцтва «Рэгнум».

На думку Свецянкова, галоўная прычына, з якой Беларусь ідзе на гэты крок - гэта дэпапуляцыя ў краіне. «Раней насельніцтва краіны складала 10 млн. чалавек, а цяпер ужо 9,5 млн. Гэта для Беларусі ўдар», - мяркуе палітолаг. На ягоную думку, «таму ўзнікаюць такія вар'яцкія праекты, як масавае перасяленне ў краіну кітайцаў». «Перавезці 500 тыс. кітайцаў у краіну з такой колькасцю насельніцтва - гэта будзе канец дзяржаве», - дадаў ён.

Калі разглядаць новы праект беларускіх уладаў, Свецянкоў мяркуе, што шмат што будзе залежаць ад канкрэтных характарыстык гэтай праграмы. Паводле ягоных слоў, перспектывы залежаць ад аб'ёму працоўнай міграцыі і ад яе якасці. «Калі прыезджыя рабочыя будуць кантралявацца, калі ім будзе выплачвацца больш-менш прыстойны заробак, а пасля сканчэння работ большасць з іх пакіне краіну, то ніякіх складанасцяў не ўзнікне. Але калі гэта - завоз мігрантаў з мэтай замяшчэння карэннага насельніцтва, то, хутчэй за ўсё, беларускія ўлады атрымаюць сацыяльныя і палітычныя праблемы».

Як сказаў экспэрт, накіроўваць замежныя працоўныя кадры на навучанне ў беларускія ПТВ - «цалкам пісьменная ідэя». «Калі будзе нейкая падрыхтоўка, магчыма, праект будзе асэнсаваным», - адзначыў ён.

Нагадаем, праблема «ўцечкі мазгоў» і працоўных рук з Беларусі асабліва абвастрылася падчас крызісу ў 2011 годзе. Афіцыйныя ўлады аддаюць перавагу па-свойму інтэрпрэтаваць праблему. Аляксандр Лукашэнка напрыканцы 2012 года заявіў, што беларускія будаўнікі вяртаюцца з Расеі, бо ў краіне іх чакаюць сем'і і падвышэнне заробкаў. У лютым гэтага года начальнік управы замежнаэканамічнай дзейнасці Мінбудархітэктуры Беларусі Аляксей Шыла паведаміў: «Цягам 2012 сітуацыя на рынку працы стабілізавалася, адток будаўнікоў спыніўся». Аднак незалежныя экспэрты не падзяляюць погляду беларускіх уладаў.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках