19 красавiка 2024, Пятніца, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паветраны шар з турыстамі ўпаў у Егіпце: 19 загінулых

19

Паветраны шар з замежнымі турыстамі, які загарэўся на вышыні блізу 300 метраў, бразнуўся долу ў аўторак у Егіпце, прынамсі 18 з іх загінулі.

Пра гэта паведамляе РИА «Новости» са спасылкай на агенцтва Associated Press.

Падчас падзення выжылі два чалавекі - адзін замежны турыст і пілот, яны былі дастаўленыя ў мясцовую лякарню. Пра іх стан пакуль нічога не вядома.

Паводле інфармацыі тэлеканала «Ан-Ніл», на паветраным шары знаходзіўся 21 турыст з розных краін: чацвёра выхадцаў з Ганконга, два ангельцы, два бэльгійцы, адзін палестынец і адзін егіпцянін. Як паведамляе агенцтва Франс Прэс, загінулі турысты з Францыі, Вялікабрытаніі, Японіі і Ганконга.

Раней паведамлялася, што ў паветраным шары знаходзілася 20 чалавек, 19 з іх загінулі.

Як паведаміў РИА «Новости» гендырэктар TEZ Tour Egypt Ихэб Вайдэн, расейскіх турыстаў на шары не было.

«Паветраны шар грымнуўся долу ў Даліне цароў падчас экскурсіі, загінула 19 чалавек, з іх адзін егіпцянін і 18 замежных турыстаў», - сказаў ён.

Гэта не першы інцыдэнт, звязаны з палётамі на паветраным шары ў Егіпце. У красавіку 2008 года сем турыстаў пацярпелі пры такім жа падзенні паветранага шара ў Егіпце.

Таксама вясной 2009 года 16 чалавек пацярпелі падчас прагулкавага палёту, калі аэрастат аблятаў старажытнаегіпецкі храм Луксора і зачапіў драты тэлефонных ліній.

Такія палёты ладзяць для турыстаў, каб яны маглі атрымаць асалоду ад панарамных відаў наваколля з помнікамі старажытнай гісторыі.

Фота: AP

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках