20 красавiка 2024, Субота, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дорну прад'явяць новае абвінавачванне

6
Дорну прад'явяць новае абвінавачванне

У судовым працэсе па справе кіраўніка Іўдзейскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі Юрыя Дорна абвешчаны перапынак, пракурор рыхтуе новы варыянт абвінавачвання.

«Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд зрабіць перапынак для падрыхтоўкі новага варыянту абвінавачвання. Чакаецца, што яно будзе абвешчана пракурорам 28 лютага», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак адвакат Дорна Аляксей Ярмошын.

Паводле яго слоў, «у ходзе судовага разбіральніцтва былі дапытаныя сведкі, Дорн даў свае тлумачэнні, пасля чаго пракурор заявіў пра тое, што будзе новы варыянт абвінавачвання».

«Першае абвінавачванне, якое было абвешчана Дорну, было на 30 старонках, па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса», - удакладніў адвакат.

Нагадаем, суд Цэнтральнага раёна Менска 10 снежня 2012 года пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Дорна.

Расследаванне справы Следчы камітэт завяршыў ў сярэдзіне верасня мінулага года. Ю.Дорн абвінавачваецца па ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару», ч. 1, 2 і 3 арт. 426 «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў», ч. 2 арт. 243 «Ухіленне ад выплаты падаткаў», ч. 3 арт. 377 «Крадзеж або пашкоджанне дакументаў, штампаў, пячатак», ч. 1 арт. 427 «Службовы падлог».

У канцы сакавіка 2012 года СК распачаў у дачыненні да Дорна крымінальную справу па ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару», ён быў затрыманы. Тады было ўстаноўлена, што Дорн, з'яўляючыся службовай асобай, адказным за выкананне арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый аб'яднання, атрымаў грашовыя сродкі ў памеры больш як $13 тыс. за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дамовы арэнды нежылых памяшканняў, якія належаць рэлігійнаму аб'яднанню.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках