19 красавiка 2024, Пятніца, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над Варламавым адновіцца 27 лютага

2
Суд над Варламавым адновіцца 27 лютага

Арыштаванаму беларускаму мадэльеру Аляксандру Варламаву атрымалася прайсці МРТ-абследаванне.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адвакат падсуднага Павел Піваварчык.

«Судовыя слуханні па справе майго падабароннага працягнуцца 27 лютага. Яму нарэшце атрымалася прайсці МРТ, аднак яго вынікі пакуль не вядомыя. Заключэнне медыкаў будзе ў бліжэйшы час, яго рыхтуюць лекары са шпіталя МУС», - сказаў адвакат.

Ён таксама растлумачыў прычыну таго, што прайсці МРТ атрымалася толькі цяпер пры тым, што Аляксандр Варламаў прасіў пра гэта яшчэ ў пачатку лютага. Па словах Паўла Піваварчыка, раней гэта было немагчыма з-за вялікай колькасці хворых, якім таксама было неабходна правядзенне абследавання.

Заўтра ў судзе працягнецца апытанне пацярпелых.

Нагадаем, Аляксандр Варламаў абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры), ч. 3 арт. 210 (крадзеж у буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), ч. 2 арт. 211 (прысваенне маёмасці), ч. 1 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса. Ён быў заключаны пад варту 20 траўня 2011 года.

Варламаў - дырэктар ПУП «Агенцтва моды Сашы Варламава», былы мастацкі кіраўнік цэнтра сучаснага стылю і моды Universum models упраўлення па справах культуры БДУ, былы намеснік старшыні арганізацыйнага камітэта рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды» і начальніка Цэнтра маладзёжнай моды БДУ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках