20 красавiка 2024, Субота, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыян Серватка развітваецца з Беларуссю

2
Марыян Серватка развітваецца з Беларуссю

15 сакавіка сканчаецца дыпламатычная місія Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Славакіі ў Беларусі Марыяна Серваткі.

На развітальны прыём прыйшлі прадстаўнікі каталіцкай царквы, супрацоўнікі амбасад Расеі, Літвы, Польшчы, Кітая, Францыі, Германіі і іншых краін, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, былыя кандыдаты на пасаду прэзідэнта Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Аляксандр Казулін, намеснік старшыні Звяза мастакоў Рыгор Сітніца, мастачка Ірына Котава, намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, праваабаронцы Алег Гулак і Гары Паганяйла, іншыя ганаровыя госці, паведамляе «Народная воля».

Многія людзі, якім давялося супрацоўнічаць са славацкім дыпламатам, запомняць яго ў першую чаргу як прыемнага і шчырага чалавека. Дыпламаты, якія працуюць у Беларусі, нават скінуліся на падарунак - карціну, якія амбасадар калекцыянуе. Уручыў падарунак амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках