24 красавiка 2024, Серада, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК не знайшоў вінаватых у нападзе на літоўскую амбасаду

9
СК не знайшоў вінаватых у нападзе на літоўскую амбасаду

У СК па-ранейшаму няма падазраваных у справе аб закідванні літоўскай амбасады бутэлькамі з запальнай сумессю.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Менску падпалкоўнік юстыцыі Аляксандр Герасімаў.

«Падазраваных у справе аб нападзе на амбасаду Літвы ў Менску бутэлькамі з запальнай сумессю пакуль няма. Следчы камітэт не атрымаў усе неабходныя для правядзення расследавання матэрыялы. У першую чаргу, гэта датычыцца запісаў камер відэаназірання, якія нам пакуль не былі перададзеныя літоўскім бокам», - заявіў ён.

Прадстаўнік Следчага камітэта паведаміў, што расследаванне выбуху праводзіцца не толькі яго ведамствам. Аднак аб тым, якія менавіта дзеянні робяцца, ён не паведаміў, спасылаючыся на таямніцу следства.

«Пра аднаўленне паўнавартаснага расследавання можна будзе казаць толькі пасля таго, як мы атрымаем усю неабходную інфармацыю», - сказаў Аляксандр Герасімаў.

Нагадаем, у пачатку лістапада мінулага года на тэрыторыю амбасады Літвы ў Беларусі праз плот былі кінутыя дзве бутэлькі з «кактэйлем Молатава».

«Яны загарэліся, але нашым паліцыянтам удалося іх пагасіць. Дзякуючы выпадковасці шкоды ніякай не было, хоць наступствы маглі быць і горш», - заявіў тады літоўскі амбасадар Лінас Лінкявічус.

Следчым камітэтам была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках