19 красавiка 2024, Пятніца, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бенедыкт XVI пасля адрачэння атрымае тытул «ганаровага пантыфіка»

6
Бенедыкт XVI пасля адрачэння атрымае тытул «ганаровага пантыфіка»

Папа Рымскі Бенедыкт XVI атрымае званне «ганаровага рымскага пантыфіка» пасля таго, як афіцыйна сыдзе ў адстаўку 28 лютага.

Пра гэта паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на заяву прэс-сакратара Ватыкана Федэрыка Ламбардзі. Акрамя таго, нават пасля сыходу да яго можна будзе звяртацца «Ваша Святасць Бэнедыкт XVI», піша lenta.ru.

Пантыфік таксама зможа працягнуць насіць белую сутану, якая звычайна прызначаецца толькі для папы Рымскага, і туфлі, падораныя яму падчас паездкі ў Мексіку ў мінулым годзе. Па словах Ламбардзі, Бенедыкт XVI ужо разабраўся ў дакументах і вырашыў, якія з іх адносяцца да спраў Ватыкана, а якія з'яўляюцца яго асабістымі запісамі, якія ён можа забраць з сабой.

Пантыфіку прыйдзецца пакінуць у Ватыкане таксама папскае кольца, якое з'яўляецца адным з атрыбутаў убору кіраўніка рымскай каталіцкай царквы. Асабістая пячатка Бенедыкта XVI, па традыцыі, будзе знішчана, піша BBC News. У чацвер, 28 лютага, швейцарскую гвардыю, якая ахоўвае пантыфікаў, у летняй рэзідэнцыі папы у Кастэль Гандольфа зменіць паліцыя Ватыкана. Гэта будзе сімвалізаваць пачатак пераходнага перыяду, калі канклаву кардыналаў трэба будзе абраць новага кіраўніка царквы.

Прэс-сакратар Ватыкана таксама дадаў, што сходы каталіцкіх кардыналаў для абмеркавання кандыдатуры новага папы Рымскага пачнуцца 4 сакавіка.

Бенедыкт XVI у апошні раз звернецца да каталікоў з плошчы Святога Пятра ў Рыме ў сераду, 27 лютага. На наступны дзень, 28 лютага, ён афіцыйна перастане быць папам Рымскім. Пра сваё рашэнне ён абвясціў 11 лютага, спаслаўшыся на сталы ўзрост і хваробы, якія не дазваляюць яму выконваць свае абавязкі. Бенедыкт XVI (у свеце Йозаф Ратцынгер) стаў пантыфікам ў 2005 годзе, калі яму было 78 гадоў. Ён з'яўляецца адным з найстарэйшых пап за гісторыю рымскай каталіцкай царквы.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках