Абвальванне даху на ЧАЭС - не аварыя
14- 26.02.2013, 18:57
На сайце Чарнобыльскай АЭС апублікаваныя высновы камісій, якія вывучаюць абвальванне 12 лютага даху ў машыннай зале станцыі.
Згодна з высновамі камісій, якія расследавалі прычыны здарэння, дадзены інцыдэнт «не стварыў небяспекі для здароўя і жыцця, не стварыў небяспекі для навакольнага асяроддзя і не прывёў да прыпынення працы вытворчасці і аварыяй не лічыцца».
«Парушэнні межаў і ўмоў бяспечнай эксплуатацыі аб'екта «Сховішча» адсутнічаюць», - гаворыцца ў высновах камісій, апублікаваных на сайце ЧАЭС.
На падставе дадзены праектнай і эксплуатацыйнай дакументацыі і вынікаў візуальнага агляду, камісіі лічаць, што магчымай прычынай абвальвання фрагмента даху машыннай залы адбылося з прычыны сукупнасці негатыўных фактараў, у тым ліку, адсутнасці дадзеных пра фактычныя пашкоджанні ферм і насцілаў даху падчас аварыі 1986 года.
Асноўнай прычынай, якая рабіла немагчымым прадухіленне разбурэння названых канструкцый была адсутнасць магчымасці правядзення візуальнага кантролю за тэхнічным станам канструкцый з прычыны адсутнасці бяспечных падыходаў і занадта небяспечнага радыяцыйнага становішча.
12 лютага адбылося частковае разбурэнне сценавых панэляў і часткі лёгкага даху машыннай залы блока N4 ЧАЭС. Плошча разбурэння склала каля 600 кв. м.