18 красавiка 2024, Чацвер, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саміт Украіна-ЕЗ назвалі «самітам апошняга шанцу»

23
Саміт Украіна-ЕЗ назвалі «самітам апошняга шанцу»

Лідэр фракцыі «Батькивщина» Арсеній Яцанюк называе ўчорашні саміт Украіна-ЕЗ «самітам апошняга шанцу».

Пра гэта Яцанюк сказаў на прэс-канферэнцыі, паведамляе УНІАН.

«Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч атрымаў вельмі выразнае бачанне нашых партнёраў з Еўрапейскага Звяза пра тое, што Украіне неадкладна трэба зрабіць, каб Украіна падпісала пагадненне пра палітычную асацыяцыю і эканамічную інтэграцыю з Еўрапейскім Звязам», - сказаў Яцанюк.

Ён нагадаў, што Украіна, у прыватнасці, павінна прадэманстраваць прагрэс адносна праблемы выбарачнага правасуддзя.

«Мы чакаем таго, што ўкраінская ўлада неадкладна пачне працэс вырашэння пытання адносна выбарачнага правасуддзя ва Украіне», - сказаў Яцанюк і дадаў, што гэта ў першую чаргу тычыцца экс-прэм'ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнка і экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Луцэнкі.

Таксама Украіна павінна ўдасканаліць сваё выбарчае заканадаўства, нагадаў Яцанюк.

«Прыняцце выбарчага кодэкса вельмі неабходна ўжо цяпер, таму што мы знаходзімся на парозе мясцовых выбараў у Кіеўскі гарадскі савет. Але прыняцце гэтага кодэкса важна яшчэ з пункту гледжання прэзідэнцкіх выбараў 2015 года», - сказаў Яцанюк.

Акрамя таго, Украіна павінна правесці рэформы ў сферах юстыцыі, правасуддзя і барацьбы з карупцыяй.

«Мы чакаем, што ўкраінскі ўрад неадкладна ўнясе ў парламент адпаведныя праекты законаў», - сказаў Яцанюк і дадаў, што дадзеныя законы павінны быць разгледжаныя ў сціснутыя тэрміны, бо да траўня Украіна павінна прадэманстраваць прагрэс у вырашэнні ўсіх пытанняў.

Як паведамляў NEWSru.com, 25 лютага ў рамках саміту Украіна-ЕЗ у Брусэлі сустрэча прэзідэнта Януковіча з Херманам ван Рампеям і Мануэлам Барозу ў вузкім коле доўжылася больш за 2 гадзіны замест запланаваных 20 хвілін.

Лідэры Украіны і Еўрапейскага Звяза пацвердзілі ўзаемадзеянне ў дачыненні да палітычнай асацыяцыі і эканамічнай інтэграцыі Кіева і Бруселя. Такая пазіцыя кіраўніцтва Украіны і ЕЗ зафіксаваная ў сумеснай заяве, прынятай па выніках саміту Украіна-ЕЗ.

Прэзідэнт Рады Еўразвяза Херман ван Рампей заяўляе пра гатоўнасць падпісаць і ратыфікаваць з Украінай Пагадненне аб асацыяцыі, прызнаючы яе еўрапейскія памкненні, яшчэ да саміту «Усходняга партнёрства» ў лістападзе.

Акрамя таго, украінскія эксперты лічаць, што адным з галоўных вынікаў саміту Украіна - Еўрапейскі Звяз з'яўляецца сам факт таго, што гэта мерапрыемства адбылося.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках