29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад носам у доктара медыцыны

111
Пад носам у доктара медыцыны

Узровень беларускай медыцыны скочваецца да часоў Сярэднявечча. Нават выдаліць зуб становіцца праблемай.

Так, на Віцебшчыне, якой кіруе доктар медыцынскіх навук, прафесар Аляксандр Касінец, людзі ўжо атакуюць лістамі раёнкі з простым пытаннем: «Калі з'явіцца хірург-стаматолаг?» Прычым, гаворка ідзе не пра нейкі маленькі пасялковы шпіталь. Цэнтральны раённы шпіталь Расонскага раёна не мае хірурга-стаматолага, піша «Народная воля».

«Здарылася так, што майму шасцігадоваму дзіцяці спатрэбілася тэрмінова выдаліць зуб. У цэнтральным раённым шпіталі хірурга-стаматолага няма. Прыйшлося абтэлефанаваць практычна ўсе паліклінікі Полацка, але ўсюды ў прыёме адмовілі. Нават ў платным аддзяленні, аказваецца, працуюць толькі з падлеткамі ад 16 гадоў. Дзе ж тады можна выдаліць зуб, і, калі ў нас няма свайго доктара, да якой паліклінікі мы адносімся? Можа, трэба браць накіраванне? І калі ў Расонах з'явіцца хірург-стаматолаг?» - такі ліст апублікавала газета «Голос Россонщины».

Аказваецца, каб выдаліць зуб з Расонаў трэба ехаць у Наваполацк або ў Віцебск. Для даведкі: ад Расонаў да Віцебска 150 кіламетраў, да Наваполацка - больш за 60. Як гаворыцца, дажылі...

Напісаць каментар 111

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках