29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары ўзарванага дома змогуць вярнуцца ў свае кватэры ў красавіку

3
Жыхары ўзарванага дома змогуць вярнуцца ў свае кватэры ў красавіку

Праз паўтара месяца жыхары дзесятага пад'езду па вуліцы Пляханава, 85 змогуць вярнуцца ў свае кватэры.

Цяпер 67 чалавек, якія пацярпелі падчас выбуху, часова расселеныя ў гасцініцы Белдзяржцырка, а таксама доме для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў № 1 па праспекце Ракасоўскага. У свае кватэры яны могуць трапіць толькі ў суправаджэнні прадстаўнікоў жыллёва-камунальных службаў, прад'явіўшы пры гэтым пашпарт, піша «Рэспублiка».

- У прысутнасці гаспадароў абследуецца кожная кватэра, складаецца акт, у якім паказваецца, наколькі пацярпела асабістая маёмасць і сцены жытла, - распавядае Аляксандр Дараховіч, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Менска. - Затым за кошт сродкаў гарадскога бюджэту тут будуць праходзіць аднаўленчыя работы. Плануецца, што вярнуцца дадому людзі змогуць праз паўтара месяца.

Пра тое, ці атрымаюць пацярпелыя кампенсацыю за маральную і матэрыяльную шкоду, спецыялісты пакуль казаць не бяруцца.

Аднаўленнем будынка займаецца МАПІД. У аўторак супрацоўнікі прадпрыемства павінны завяршыць падрыхтоўчыя працы, а ў сераду прыступіць да рамонту дома.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках