25 красавiка 2024, Чацвер, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць памілаваных трымаюць у таямніцы

6
Колькасць памілаваных трымаюць у таямніцы

Брэсцкаму праваабаронцу Раману Кісляку адмовіліся даць інфармацыю пра колькасць памілаваных сярод асуджаных на смяротнае пакаранне.

Пра гэта charter97.org паведаміў праваабаронца з Брэста Раман Кісляк.

«Я звярнуўся да беларускага кіраўніка за прадастаўленнем інфармацыі аб колькасці памілаваных па смяротнаму пакаранню за 1994-2012 гады. Учора мне прыйшоў адказ за подпісам выконваючага абавязкі начальніка аддзела па грамадзянстве і міграцыі пры адміністрацыі Лукашэнкі. У лісце было сказана, што дадзеныя звесткі зацвярджаюцца ўказам, які носіць грыф службовага карыстання, і ў адпаведнасці з гэтым не з'яўляецца магчымым даць падобную інфармацыю», - сказаў Раман Кісляк.

Праваабаронца адзначыў, што мае намер абскардзіць гэтае рашэнне.

«Я маю намер абскардзіць гэтае рашэнне. Хай здымаюць грыф абмежавання і падаюць звесткі грамадству і праваабаронцам», - заявіў праваабаронца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках