23 красавiка 2024, aўторак, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца «Паршэ» ўсё ж такі абскардзіў прысуд

151
Кіроўца «Паршэ» ўсё ж такі абскардзіў прысуд

Адвакат кіроўцы «Паршэ» Андрэя Забабуры, якога прысудзілі да 4 гадоў калоніі-пасялення за ДТЗ з гібеллю школьніка, абскардзіў прысуд суда.

Пра гэта адвакат кіроўцы «Паршэ» Ігар Папкоўскі паведаміў сайту charter97.org.

Раней бок абвінавачанага не збіраўся падаваць касацыйную скаргу. Такое было рашэнне самога кіроўцы Porsche. Адзначалася, што «ён больш не хоча падымаць гэтую тэму: занадта шмат негатыву вылілася на яго самога і яго сям'ю». Аднак па словах адваката, ёсць «дастаткова важкіх падстаў, з-за якіх было прынятае рашэнне абскардзіць прысуд».

Нагадаем, кіроўца «Паршэ-Кайена» Андрэй Забабура, які ў лістападзе мінулага года збіў насмерць трэцякласніка СШ № 23 Уладзіслава Грудзьева, прысуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні. 38-гадовы дырэктар адной з прыватных фірмаў прызнаны вінаватым па артыкуле 317 частка 2 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Да такога пакарання (чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні) запрасіла для абвінавачанага 13 лютага дзяржабвінаваўца Ірына Лапцэвіч.

Напісаць каментар 151

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках