24 красавiка 2024, Серада, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румас ляціць выпрошваць нафту

64
Румас ляціць выпрошваць нафту

Баланс паставак нафты ў Беларусь абмяркуюць у Маскве Сяргей Румас і расейскі віцэ-прэм'ер Ігар Шувалаў.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

28 лютага ў расейскай сталіцы адбудзецца пасяджэнне групы высокага ўзроўню савета міністраў «саюзнай дзяржавы». Галоўным пытаннем, якое будзе разглядацца на ім, з'яўляецца праект балансу паліўна-энергетычных рэсурсаў на 2013 год, у тым ліку баланс паставак нафты ў Беларусь.

Таксама ў парадку дня пасяджэння ёсць і іншыя пытанні, якія датычацца ўзаемаадносін дзвюх краін, адзначылi ў прэс-службе.

Гэта, у прыватнасці, магчымасць узаемнай адмены дазвольнай сістэмы праезду па тэрыторыі Беларусі і Расеі грузаперавозчыкаў дзвюх краін і магчымасць роўных умоў доступу вытворцаў фармпрадукцыі дзвюх краін да закупак у рамках дзяржзаказу.

Акрамя таго, прадстаўнікі Беларусі і Расеі абмяркуюць фінансаванне будаўніцтва АЭС у нашай краіне.

Нагадаем, беларускія ўлады пакуль і не змаглі дасягнуць дамоўленасці пра аб'ём імпарту нафты з Расеі ў 2013 годзе. Аб'ём паставак узгоднены толькі на першы квартал. Беларускі бок запытвае на 2013 год 23 млн тон нафты, расейскі бок заяўляў пра гатоўнасць паставіць толькі 18,5 млн тон з улікам неабходнасці загрузкі нафтаправода БТС-2.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках