20 красавiка 2024, Субота, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бахрэйне забаранілі маску Гая Фокса

16
У Бахрэйне забаранілі маску Гая Фокса

Урад Бахрэйна забараніў імпарт масак Гая Фокса, якія фігуруюць у вядомым амерыканскім мастацкім фільме «V - значыць вендэта».

Па словах мясцовых чыноўнікаў, названыя маскі з'яўляюцца сімвалам паўстання супраць краіны, перадае Al Arabiya.

Згодна з распараджэннем міністра гандлю Хасана Фахро, з гэтага часу любыя імпартныя партыі падобных масак аб'яўляюцца па-за законам. Чалавек, які парушыў забарону, можа апынуцца пад вартай, піша РБК.

Ва ўрадзе звярнулі ўвагу, што часцяком маскі выкарыстоўваюцца дэманстрантамі для таго, каб заставацца ананімнымі. У гэтым выпадку шанцы быць затрыманымі паліцэйскімі скарачаюцца.

Адзначым, што такой праблемы ў Расеі больш няма. Згодна з прынятым у мінулым годзе законам аб мітынгах, дэманстранты не маюць права з'яўляцца на маніфестацыі ў масках: парушальнікі могуць быць затрыманыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў і прыцягнутыя да адказнасці.

Фільм «V - значыць вендэта» выйшаў на экраны ў 2006 годзе. Маска з фільма стала папулярным сімвалам пратэстнага руху ў заходніх краінах, яна актыўна выкарыстоўваецца групай актывістаў «Анонімус» і ўдзельнікамі руху «Захапі Уолл-стрыт».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках