18 красавiка 2024, Чацвер, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Распаўсюдніка незалежнай газеты абвінавацілі ў паклёпе

6
Распаўсюдніка незалежнай газеты абвінавацілі ў паклёпе

На актывіста з Бялыніцкага раёна Валерыя Вусіка склалі пратаколы за распаўсюджванне незалежнага выдання і нібыта паклёп.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю charter97.org.

«Я двойчы быў дэпутатам Бялыніцкага райсавета і на выбарах набіраў у чатыры разы больш галасоў, чым кандыдаты ад улады. Мяне заўсёды не любілі за тое, што я кажу праўду. Цяпер я на пенсіі і ўжо пяць гадоў з'яўляюся пазаштатным карэспандэнтам і распаўсюднікам газеты «Могилёвский Выбор». Гэта можа пацвердзіць выдавец Барыс Вырвіч», - адзначыў актывіст.

Ён таксама падкрэсліў, што дадзеная газета з'яўляецца зарэгістраваным выданнем, а для распаўсюджвання прэсы не абавязкова быць паштальёнам і мець для гэтага адпаведнае пасведчанне.

«Я напісаў артыкул пра беззаконне, якое робіцца ў СВК «Лебядзянка» пад заступніцтвам старшыні Пятра Бялова. Былі падрабязна апісаныя факты крадзяжу і продажу «на лева» дызельнага паліва, незаконнай вытворчасці і рэалізацыі спіртных напояў, падробкі дакументаў, карупцыі. За гэта мяне абвінавацілі ў паклёпе на старшыню СВК.

Участковы інспектар Сяргей Карыткін прыйшоў да мяне дадому і склаў два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях - па факце паклёпу і незаконнага распаўсюджвання друкаванага выдання», - сказаў Валерый Вусік.

Актывіст мае намер падаць скаргу ў пракуратуру на дзеянні міліцыі.

«Я буду адстойваць свае правы і пасля кансультацыі з праваабаронцамі падам скаргу ў пракуратуру на незаконныя дзеянні міліцыі. Я закон не парушаў, таму запалохваць і ціснуць на мяне бессэнсоўна», - сказаў на заканчэнне Вусік.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках