29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава і Скардзіна - у спісе ўдзельнікаў Гонкі чэмпіёнаў

9
Домрачава і Скардзіна - у спісе ўдзельнікаў Гонкі чэмпіёнаў

Беларускія біятланісткі Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна ўключаныя ў папярэдні спіс удзельнікаў Гонкі чэмпіёнаў-2013.

Яна пройдзе 6 красавіка ў спорткомплексе «Алімпійскі» ў Маскве, паведамляе БелТА.

У праграму спаборніцтваў увойдуць тры гонкі ў выкананні лідараў сусветнага біятлона: жаночы і мужчынскі мас-старты, а таксама мяшаная эстафэта.

Прататыпам маскоўскай Гонкі чэмпіёнаў стаў знакаміты Калядны старт у Гэльзэнкірхэне, які з 2002 года праходзіць на стадыёне «Аўф Шальке» у Нямеччыне і збірае больш за 60 тысяч гледачоў, але за тры гады Гонка чэмпіёнаў стала самастойным і папулярным сярод сусветнай біятлоннай эліты праектам.

Цяперашняя гонка чэмпіёнаў пройдзе ў Маскве трэцім разам. Месцам правядзення зноў абраны спарткомплекс «Алімпійскі». Удзельнікі будуць стартаваць і фінішаваць унутры спарткомплексу змяшчальнасцю 20 тысяч гледачоў. Стрэльбішча таксама будзе размешчанае ўнутры, але значная частка трасы пройдзе па-за арэнай: для правядзення гонкі на прылеглай да «Алімпійскага» тэрыторыі арганізатарамі будзе створаная адмысловая траса.

У спіс кандыдатаў на ўдзел у Гонцы чэмпіёнаў увайшлі па 20 мужчын і жанчын, якія размясціліся ў вышэйшай частцы сусветнага рэйтынгу, але выступіць у Маскве змогуць толькі 10 мужчын і 10 жанчын. Канчатковы склад будзе абвешчаны 25 сакавіка. У папярэднім спісе ўдзельнікаў значацца і дзве беларускія біятланісткі: Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках