29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольнены трэнер зборнай Беларусі ў веласпорце

18
Звольнены трэнер зборнай Беларусі ў веласпорце

Гэта звязана з няўдалым выступам зборнай на чэмпіянаце свету на велатрэку, які прайшоў у Менску.

Сёння, 27 лютага, адбылося пасяджэнне выканкама Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту (БФВС), дзе была заслуханая справаздача старэйшага трэнера нацыянальнай каманды Станіслава Салаўёва аб выніках выступлення зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў веласіпедным спорце на трэку, які прайшоў 20-24 лютага на веладроме «Мінск –Арэны», піша БелТА.

Затым старшыня трэнерскай рады БФВС Уладзімір Мураўскі падаў падрабязны аналіз прычын краху беларускіх веласіпедыстаў на хатнім чэмпіянаце свету. У выніку дыскусіі выступ нацыянальнай зборнай каманды Беларусі на чэмпіянаце свету на велатрэку прызнаны няўдалым. А выканкам федэрацыі звярнуўся да кіраўніцтва Міністэрства спорту і турызму з хадайніцтвам аб скасаванні кантракту з Салаўёвым. Сёння ж міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко падпісаў загад аб звальненні Станіслава Салаўёва з пасады.

На чэмпіянаце свету на велатрэку ў Менску было раздадзена 19 камплектаў узнагарод (10 у мужчын і 9 у жанчын). Медалі здабылі спартоўцы 21 краіны з 35, якія бралі ўдзел у чэмпіянаце. На рахунку беларускіх гоншчыкаў на хатнім сусветным форуме няма ніводнай узнагароды. Лепшым вынікам стала 7-е месца ў камандным пераследзе ў жанчын (Аксана Папко, Алена Дылько, Вольга Масюковіч).

У апошнія гады працы ў зборнай Беларусі Станіслаў Салаўёў стала канфліктаваў са шмат якімі спартоўцамі і трэнерамі, а таксама з кіраўніцтвам веладрома «Мінск-Арэны».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках