26 красавiка 2024, Пятніца, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Зімбабвэ: зноў разам

113
Беларусь і Зімбабвэ: зноў разам

Беларусь трапіла ў пяцёрку самых няшчасных краін свету.

Спіс 25 найбольш няшчасных дзяржаў апублікавала амерыканскае выданне Business Insider (пераклад - charter97.org). Аналітыкі склалі яго, грунтуючыся на дадзеных Сусветнай кнігі фактаў Цэнтральнага выведвальнага ўпраўлення ЗША. Беларусь у спісе займае 4-е месца, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Наша краіна, паводле ацэнак складальнікаў рэйтынгу, атрымала 71 бал. Больш няшчаснымі, чым беларусы, названыя жыхары Буркіна-Фасо (81,5 бал), Ліберыі (90,5 балаў) і Зімбабвэ (103,3 бала).

Эканамічны індыкатар Misery Index, згодна з якім складаецца спіс, стварыў амерыканскі эканаміст Артур Акун у 70-х гадах мінулага стагоддзя. Пры яго вылічэнні складваюцца дадзеныя аб узроўнях інфляцыі і беспрацоўя. На думку экспертаў менавіта гэтыя два паказчыкі прыносяць больш за ўсё пакут простаму народу. Чым больш выніковая сума, тым горш эканамічная сітуацыя ў дзяржаве.

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках