25 красавiка 2024, Чацвер, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масоны і гаргуллі. Як Беларусь выратавала Нью-Йорк

8
Масоны і гаргуллі. Як Беларусь выратавала Нью-Йорк

Дзяўчына па прозвішчы Беларусь стала гераіняй амерыканскага рамана ў стылі фэнтэзі.

У свеце літаратуры жанру фэнтэзі магчыма ўсё, і дадзеная навіна - лішняе таму пацверджанне. У ЗША выйшаў першы раман з серыі пра дзяўчыну па прозвішчы Беларусь, якая павінна выратаваць Нью-Йорк ад засадак таямнічай секты чараўнікоў, піша «Рэспублiка».

Цыкл называецца «Хронікі муляра», а твор, які адкрывае яго, мае назву «Алхімістык». Аўтар эпапеі - амерыканскі пісьменнік Антон Страўт, публікуецца яна ў адным з выдавецтваў, якія належаць сусветна вядомаму дому «Пінгвін».

«Аляксандра Беларусь - мастачка з Нью-Йорка, якая прабівае сабе шлях сама, нягледзячы на тое, што яе сям'я валодае буйной нерухомасцю, у тым ліку і хмарачосам у цэнтры парку Грамерсі, які быў пабудаваны яшчэ яе пра-прадзедам», - абвяшчае анатацыя да 304 - старонкавага раману.

Але гісторыя сям'і хавае тайну, паведамляецца ў анатацыі далей. Пра яе Аляксандра пазнае пасля раптоўнага нападу на вуліцы, падчас якога яе ратуе нечалавеча моцная крылатая істота, якая ведае прозвішча Беларусь...

Аказваецца, пра-прадзед быў масонам-чараўніком, - майстрам, які рабіў цуды з каменя. Атакаваны цёмнымі сіламі, ён пакінуў загавор для абароны членаў сваёй сям'і. Цяпер, калі Аляксандра ў небяспецы, адно з самых небяспечных і адданых стварэнняў пра-прадзедаў - гаргулля мужчынскага роду па імя Станіс - зноў здабыла жыццё.

«Дзяўчына і гаргулля аднолькава здзіўленыя тым, што звязаныя разам. Але хутка разумеюць, што, толькі аб'яднаўшы намаганні, змогуць выратаваць горад, які яны абодва так любяць...» - так завяршаецца анатацыя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках