17 красавiка 2024, Серада, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Ірана: Сумесныя праекты праваленыя

19
Амбасадар Ірана: Сумесныя праекты праваленыя

Шырока разрэкламаваныя сумесныя праекты беларускага і іранскага дыктатараў скончыліся правалам.

Гэта прызнаў падчас сваёй прэс-канферэнцыі амбасадар Ірана ў Беларусі Махамад Рэза Сабуры, піша БелаПАН.

Ён паведаміў аб поўным спыненні рэалізацыі праекта па здабычы Беларуссю нафты на іранскім радовішчы Джафеір

Паводле яго слоў, гэтае рашэнне было прынята каля паўтары гадоў таму. «Праект больш не існуе, ніякія працы па ім не вядуцца», - пацвердзіў іранскі дыпламат.

Адказваючы на пытанне аб прычынах закрыцця праекта, ён сказаў, што паўсталі прававыя і тэхнічныя праблемы, але не стаў удакладняць, якія менавіта. «Мы не змаглі дасягнуць згоды ў вырашэнні гэтых праблем, таму спынілі працу, - сказаў Махамад Рэза Сабуры. - Спадзяемся, што Беларусь, выкарыстоўваючы свой вопыт у нафтавай сферы, зможа ўдзельнічаць у іншых праектах у Іране».

Праект прадугледжваў арганізацыю здабычы нафты беларускім бокам на радовішчы Джафеір. Працягласць радовішча складае 22 км у даўжыню і 10 км у шырыню, запасы нафты ацэньваюцца ў 2,1 млрд. барэляў.

Таксама амбасадар распавёў пра прычыны згортвання беларуска-іранскага праекту па зборцы легкавых аўтамабіляў «Саманд» на магутнасцях СП ЗАТ «Юнісон» пад Менскам. Яна заключаецца ў канфлікце інтарэсаў асноўных акцыянераў.

«Праект па зборцы аўтамабіляў «Саманд» ажыццяўляўся сумесна з іранскай кампаніяй Iran Khodro, і 49% акцый гэтага праекта належыць Iran Khodro», - адзначыў ён. Паводле яго слоў, «менавіта па гэтых 49% акцый паўсталі юрыдычныя і прававыя праблемы».

Амбасадар нагадаў, што рашэнне аб продажы іранскаму боку гэтага пакета было прынята ў Беларусі «вышэйшымі службовымі асобамі».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках