28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест прыёму ў чыноўніка - выклік у міліцыю

45
Замест прыёму ў чыноўніка - выклік у міліцыю

За спробу патрапіць на прыём да кіраўніка лукашэнкаўскай адміністрацыі на юрыста нацкавалі міліцыю і пракуратуру.

4 лютага Тамару Сяргей выклікалі ў галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Менскага гарвыканкама. Яна распавяла сайту charter97.org пра прычыны і абставіны гэтага выкліку.

«Старэйшы інспектар ГУУС Алег Зошчык паведаміў, што з Генеральнай пракуратуры паступіла даручэнне высветліць абставіны майго наведвання адміністрацыі Лукашэнкі 20 снежня 2012 года. Аднак ён адмовіўся даць мне для азнаямлення тэкст даручэння Генпракуратуры, спасылаючыся на службовы характар гэтага дакумента. Інспектар таксама нічога не змог адказаць на мае пытанні аб тым, якія правапарушэння я здзейсніла, і якія факты пра гэта сведчаць», - распавяла Тамара Сяргей.

Юрыст адмовілася даваць супрацоўніку міліцыі якія-небудзь каментары і тлумачэнні і напісала заяву на імя начальніка ГУУС Менгарвыканкама аб тым, што Генпракуратура аказвае на яе псіхалагічны ціск.

«20 снежня 2012 года я сапраўды была ў адміністрацыі Лукашэнкі, так як у гэты дзень яе кіраўнік Андрэй Кабякоў прымаў грамадзян. Аднак у прыёме мне было адмоўлена, нягледзячы на тое, што я загадзя напісала адпаведную заяву. Я лічу, што адміністрацыя - небяспечнае для людзей месца. Бо замест таго, каб вырашаць набалелыя праблемы грамадства, яе чыноўнікі запалохваюць грамадзян і насылаюць на іх пракуратуру і міліцыю», - заявіла Тамара Сяргей.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках