25 красавiка 2024, Чацвер, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БРСМ не атрымае грошай ад Еўразвяза

60
БРСМ не атрымае грошай ад Еўразвяза

Еўракамісія паабяцала не аказваць падтрымкі пралукашэнкаўскай арганізацыі.

Пра гэта гаворыцца ў адказе з Еўракамісіі на запыт дэпутата Еўрапарламента з Велікабрытаніі Марыны Янакаўдакіс. Як стала вядома charter97.org, у сваiм запыце яна нагадвала аб тым, што Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі выкарыстоўваецца дыктатарам для ўмацавання яго культу асобы ў краіне і ўзмацнення рэпрэсій і цікавілася, ці зможа афіцыйны саюз моладзі атрымаць гранты ў ЕЗ.

«Сродкі ад Еўракамісіі будуць накіраваныя на падтрымку транснацыянальных праектаў па супрацоўніцтве, у якіх прымаюць удзел партнёры з НС і суседніх краін. Але, пры гэтым, камісія не будзе прадастаўляць фінансаванне такім структурам, як БРСМ», - паведаміў еўракамісар па ахове здароўя Андрула Вісіліў.

Еўрапарламентар паабяцала і далей сачыць за тым, каб лукамольцы не прымалі ўдзел у сумесных праектах з арганізацыямі з ЕЗ.

Нагадаем, раней кіраўніцтва БРСМ заяўляла аб супрацоўніцтве з Радай Еўропы і Еўрапейскім моладзевым форумам, а таксама - аб намеры атрымаць фінансаванне з ЕЗ.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках