24 красавiка 2024, Серада, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыгі з дахаў падаюць на машыны менчукоў: ЖЭС не рэагуе

64

ЖЭС не рэагуе на скаргі аўтамабілістаў, на машыны якіх з дахаў дамоў падаюць снежныя груды.

З даволі тыповай для сталіцы сітуацыяй сутыкнуліся жыхары пяціпавярхоўкі па вуліцы Панамарова. Не так даўно глыба сарвалася з даху. Разбітыя дзве машыны. Агароджа, якая павінна стрымліваць снег, абарваная. У ЖЭСе толькі паціскаюць плячыма. Менчук Андрэй па звычцы пакінуў на ноч машыну каля пад'езда. Раніцай аўтамабіль стаяў на тым жа месцы, толькі пад грудай снегу, піша onliner.by.

«Побач праваахоўнікі ўжо афармлялі акт: снег упаў і на аўтамабіль суседкі. Абодва выпадкі нестрахавыя. Лавіна сышла з даху. Борцік, які павінен быў затрымаць снег, не вытрымаў напору. Адзін з жыхароў дома распавёў, што чуў ноччу грукат, выглянуў у акно - снег ужо ляжаў на тратуары. Дзве машыны - гэта яшчэ так, метал. А вось калі чалавечыя жыцці - іх ужо не адродзіш. Агароджу знялі адразу ж пасля інцыдэнту. Толку ад яе было мала: рваная канструкцыя ледзь трымалася на даху. Не вытрымала мацаванне», - так распавядае пра здарэнне тэлеканал СТВ.

«Па словах жыхароў дома, такі абвал ужо не першы, - гаворыцца ў сюжэце. - Шмат хто ўпэўнены: і не апошні. У мінулым годзе снег зваліўся, таксама разбіў машыну. У гэтым годзе - дзве. Небяспечны участак ад трэцяга да чацвёртага пад'езда адгарадзілі стужкай. Вось толькі пагроза навісла над усім домам. Характэрна, што і папярэджанні пра актуальныя для адлігі падзенні ледзяшоў з'явіліся постфактум. Павесілі ў той дзень, калі ўсё адбылося».

«У доме толькі два гады таму правялі капрамонт, тады ж і ўсталявалі снегазатрымлівальныя борцікі. У мясцовым ЖЭСе чакаў сюрпрыз, - сказана ў рэпартажы. - Адзін з работнікаў службы сказаў, што дырэктар на вучобе, як і галоўны інжынер. Прыязджала падрадная арганізацыя, якая рабіла там рамонт. Па словах майстроў ЖЭСа, пра праблемы з борцікам паведамлялі раней, і нават не раз. Дом пасля капрамонту так і не прынялі. Варта было б звярнуцца да падрадчыкаў, толькі іх дадзеныя ў дырэктара і галоўнага інжынера, якія на вучобе. Замкнёнае кола. А тым часам сіноптыкі зноў абяцаюць пацяпленне і мокры снег».

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках