19 сакавiка 2024, aўторак, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь вернецца на «зімовы час»?

100
Беларусь вернецца на «зімовы час»?

Урад Расеі прыняў рашэнне вярнуць «зімовы час».

Законапраект аб вяртанні ў Расеі пераходу на зімовы час у хуткім часе ўнясуць у Дзярждуму РФ.

Аб гэтым піша газета «Известия» са спасылкай на крыніцы ў Крамлі і Белым доме.

«Рашэнне прынятае. Да канца года Расея пяройдзе на пастаянны зімовы час і не будзе кожны год пераходзіць на летні. Пра гэта афіцыйна абвесцяць на працягу аднаго-двух тыдняў», - падкрэсліла крыніца ва ўрадзе.

Па дадзеных крыніцы ў адміністрацыі прэзідэнта, ва ўрадзе разглядалі два варыянты: вярнуцца да старой сістэмы і пераводзіць гадзіннікі два разы на год або перайсці на пастаянны зімовы час. У выніку абралі другі варыянт.

Між тым, прэс-сакратар прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева Наталля Цімакова абвергла інфармацыю аб прыняцці канчатковага рашэння аб пераходзе на зімовы час.

У сваю чаргу, старшыня камітэта Дзярждумы па ахове здароўя Сяргей Калашнікаў нагадаў газеце, што 11 лютага заканчваецца тэрмін адказу ўрада на законапраект дэпутатаў аб пераводзе стрэлак на зімовы час. «Я лічу правільным пераход. Гэта тое, што і мы прасілі. Але мы асцерагаемся, што чыноўнікі перавядуць усе суб'екты Федэрацыі, і тады ў нас сем рэгіёнаў апынуцца ў мінус адной гадзіне ад астранамічнага часу», - заявіў Калашнікаў.

Парламентарый адзначыў, што ў цяперашні час 22 рэгіёна жывуць з адхіленнем ад астранамічнага часу ў дзве гадзіны, 54 рэгіёна у гадзіну, і толькі сем суб'ектаў Федэрацыі ідуць упоравень з ім. Паводле яго слоў, стрэлкі неабходна перавесці ў 76 рэгіёнах.

Як паведамлялася, дэпутаты Дзярждумы звярнуліся да ўрада з просьбай разгледзець магчымасць вяртання зімовага часу ў канцы снежня 2012 года. Тэрмін адказу па іх прапанове мінае 11 лютага.

Нагадаем, у 2011 годзе Беларусь адмовілася ад пераходу на «зімовы час» з мэтай узгодненага з дзяржавамі-ўдзельніцамі Мытнага саюза вылічэння часу. Перад гэтым ад «зімовага часу» адмовілася Расея.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках