25 красавiка 2024, Чацвер, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрыемствам «Беллеспаперапрама» кампенсуюць адсоткі па крэдытах

6
Прадпрыемствам «Беллеспаперапрама» кампенсуюць адсоткі па крэдытах

У 2013 годзе 14 арганізацыям дзяржканцэрна «Беллеспаперапрам» за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту будуць пакрытыя адсоткі за карыстанне банкаўскімі крэдытамі.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў №75 ад 31 студзеня, паведамляюць «Бізнес-Навіны».

Сярод прадпрыемстваў, якім будзе аказаная дзяржпадтрымка, у прыватнасці, ААТ «Барысаўдрэў», ААТ «Віцебскдрэў», ААТ «Івацэвічдрэў», ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак», РВУП «Завод газетнай паперы».

Дзеянне пастановы №75 распаўсюджваецца на рублёвыя і валютныя крэдыты, па крэдытных дамовах, заключаных у 2006-2012 гг. Як вынікае з дадатку да пастановы, памеры кампенсацыі складуць 100% стаўкі па крэдыце, 50% стаўкі па крэдыце, 50% стаўкі рэфінансавання Нацбанка.

Дзяржпадтрымка, як пазначана ў пастанове, будзе накіраваная прадпрыемствамі «Беллеспаперапрама» ў 2013-2014 гадах на папаўненне абаротных сродкаў.

Пастанова таксама даручае канцэрну «Беллеспаперапрам» сумесна з Дзяржкамітэтам па маёмасці да 1 красавіка 2014 года ўнесці праекты нарматыўных актаў аб павелічэнні дзярждолі ў статутных фондах ААТ «Барысаўдрэў», ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак», ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» (філіял «Папяровая фабрыка «Чырвоная Зорка»), ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларускія шпалеры», а таксама РУВП «Новасвержанскі лесазавод» на сумы кампенсацыі ў 2013 годзе часткі адсоткаў за карыстанне крэдытамі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках