28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Польшчы здзіўленая зрывам прэзентацыі кнігі Някляева

6
Амбасада Польшчы здзіўленая зрывам прэзентацыі кнігі Някляева

Польская амбасада здзіўленая сітуацыяй, якая склалася 6 лютага на стэндзе Польшчы ў рамках ХХ Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

Тады людзі ў цывільным перашкодзілі прэзентацыі кнігі літаратара і палітыка Уладзіміра Някляева «Мінскі раман. Аўтамат з газіроўкай. З сіропам І без».

Прэс-сакратар польскай амбасады Себасціан Ожэл заявіў БелаПАН, што амбасаду «здзіўляе, што такая сітуацыя здарылася». «Для мерапрыемстваў мы атрымалі некалькі квадратных метраў плошчы. Спадар Някляеў з'яўляецца сябрам ПЭН-клуба, лаўрэатам прэміі Ежы Гедройца, пра гэта ўсім было вядома. Кніга, пра якую ён расказваў, не мае ніякай сувязі з палітыкай. Нас здзіўляе, што ўсё так скончылася», - адзначыў ён.

Ожэл выказаў надзею, што гэты інцыдэнт не паўплывае на правядзенне наступных мерапрыемстваў стэнда Польшчы на кніжнай выставе-кірмашы.

Нагадаем, кніжная выстава-кірмаш адкрылася 6 лютага ў выставачным комплексе «Белэкспа» на вуліцы Янкі Купалы. На стэндзе амбасады Польшчы Беларускі ПЭН-цэнтр праводзіў прэзентацыю 9 з 12 кніг, якія намінаваныя на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца. Першай з іх была новая кніга паэта, празаіка, лідэра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзіміра Някляева «Мінскі раман. Аўтамат з газіроўкай. З сіропам І без».

Старшыня ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч пачаў прадстаўляць Някляева, але ў гэты момант да яго падышоў чалавек у цывільным, узяў за руку і прапанаваў адысці ў бок для размовы. Чалавек сказаў, што мерапрыемства не запланаванае і ён дае «пяць хвілін на роздум». Пасля гэтага Хадановіч вярнуўся і перадаў словы незнаёмца Някляеву, які да гэтага часу ўжо пачаў прэзентацыю кнігі. Неўзабаве Хадановіча той жа чалавек зноў папрасіў адысці ў бок. Калі Някляеў убачыў гэта, ён заявіў, што «гэта ўжо становіцца небяспечным», і прапанаваў спыніць прэзентацыю і разысціся.

У каментары Някляеў адзначыў, што ўлады робяць усё, каб паказаць, што «яны галоўныя не толькі ў палітыцы і эканоміцы, але і трымаюць пад кантролем усё культурнае жыццё» ў краіне. Ён выказаў надзею, што «хутка прыйдуць часы», калі яго кнігі «можна будзе прэзентаваць ў больш цывілізаваных умовах».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках