29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«ТК-Банк», які знаходзіцца пад санкцыямі, закрыў адзіны філіял

1
«ТК-Банк», які знаходзіцца пад санкцыямі, закрыў адзіны філіял

З 7 лютага спыніў сваю працу цэнтр банкаўскіх паслуг №1 ЗАТ «ТК Банк» у Менску.

Інфармацыя пра гэта размешчаная на афіцыйным сайце «Банка гандлёвы капітал».

«Абслугоўванне фізічных асоб па пытаннях укладаў (дэпазітаў), ажыццяўленне аперацый па бягучых рахунках і без адкрыцця рахунку будзе праводзіцца ў галаўным аддзяленні Банка», гаворыцца ў паведамленні.

Асноўным акцыянерам «ТК Банка» з'яўляецца іранскі «Банк Тэджарат». Яго доля складае 99,89%. Ён з'яўляецца трэцім па велічыні банкам Ірана. Па паведамленнях замежных СМІ, ён абвінавачваецца ў падтрымцы ядзернай праграмы, якая рэалізуецца ўладамі краіны.

3 жніўня 2010 года Міністэрства фінансаў ЗША ўнясло «Банк гандлёвы капітал» у спіс кампаній, да якіх прымяняюцца аднабаковыя санкцыі, - з-за таго што яны кантралююцца іранскімі банкаўскімі структурамі.

6 жніўня 2012 года праўленне Нацыянальнага банка Беларусі на 1 год прыпыніла дзеянне ліцэнзіі «ТК Банка» на ажыццяўленне некаторых банкаўскіх аперацый. У прыватнасці, гаворка ішла пра прыцягненне грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб ва ўклады, выпуск у абарачэнне банкаўскіх пластыкавых картак і інш. У прэс-рэлізе Нацбанка паведамлялася, што «гэтае рашэнне прынятае ў сувязі з невыкананнем ЗАТ «ТК Банк»прадпісання аб устараненні парушэнняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і накіраванае на абарону інтарэсаў крэдытораў банка».

У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, у цяперашні час абмяркоўваецца магчымасць продажу банка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках