29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія пілоты стануць гастарбайтэрамі ў Расеі

25
Беларускія пілоты стануць гастарбайтэрамі ў Расеі

Замежным пілотам дазволяць працаваць у расейскіх авіякампаніях.

Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Мінтранса Расеі Валерый Акулаў.

Расейскія авіякампаніі выступаюць за магчымасць найму замежных пілотаў, штогод недахоп пілотаў ацэньваюць у 700-800 чалавек.

«Ужо дамовіліся з прафсаюзамі. Яны ўнеслі свае прапановы. Зараз будзем уносіць у Дзярждуму. Думаю, што рэальныя тэрміны - не раней чым праз паўгода», - адзначыў Акулаў.

Паводле яго слоў, на працу будуць прымаць толькі камандзіраў паветраных судоў.

«На працягу пяці гадоў можна будзе штогод браць па 200 камандзіраў паветраных судоў», - лічыць Акулаў. У двух расейскіх авіякампаніях ужо завялі лісты чакання, дадаў намеснік міністра.

Мінтранс прагназуе, што выпуск з расейскіх навучальных устаноў па спецыяльнасці «пілот" складзе ад 925 чалавек у 2013 годзе да 1080 чалавек у 2017 годзе Пры гэтым грамадзянскай авіяцыі штогод патрабуецца папаўненне ў колькасці не менш за 1,2 тысяч чалавек лётнага складу, піша расейская «Финансовая газета».

Замежных пілотаў мяркуецца наймаць з краін Мытнага саюза (Казахстан і Беларусь), таму што заробкі пілотаў у іх значна ніжэй. Так у Расеі пілоты атрымліваюць ад 12 да 25 тысяч даляраў у месяц, у той час як у іншых краінах Мытнага саюза толькі 5-6 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках