Варламаў прызнае віну толькі па адным пункце
32- 7.02.2013, 16:21
Вядомы мадэльер прызнаў віну ў нявыплаце падаткаў у перыяд ад 2004-га да 2011 года.
На пасяджэнні 7 лютага разбіраўся гэты эпізод, па якім Варламаву прад'явілі абвінавачванні ў няплаце падаткаў у суме 45 мільёнаў рублёў. Мадэльер сказаў, што за гэта яго ўжо каралі штрафам.
Суму ў 45 мільёнаў нявыплату падаткаў ён не аспрэчвае. «Так, недаглядзеў», - прызнаў Варламаў.
Такім чынам, Саша Варламаў прызнаў віну па гэтым пункце, адзначае «Радыё Свабода».
Суд працягнецца ў аўторак, 12 лютага, пачатак у 10-й гадзіне.
Нагадаем, вядомага мадэльера абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, ухіленні ад выплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжы ў буйным памеры.
Саша Варламаў знаходзіцца за кратамі з 20 траўня 2011 года. Ён займаў пасаду дырэктара прадпрыемства «Агенцтва моды Сашы Варламава», кіраўніка Цэнтра маладзёжнай моды БДУ і інш.