20 красавiка 2024, Субота, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінінфармацыі ў ролі «унтэр-афіцэрскай удавы»

2
Мінінфармацыі ў ролі «унтэр-афіцэрскай удавы»

Атрыманы з Міністэрства інфармацыі афіцыйны адказ на паўторную заяву новага заснавальніка «Arche» аб перарэгістрацыі выдання здзівіў.

Не тым, вядома, што ў рэгістрацыі часопісу зноў адмовілі - ілюзій адносна жадання ўлад надалей бачыць яго ў беларускай медыяпрасторы не было першапачаткова. Здзіўленне выклікала аргументацыя, абраная чыноўнікамі для адмовы, піша arche.by.

На думку намесніка міністра інфармацыі Беларусі Ліліі Ананіч (менавіта яе подпіс стаіць пад атрыманым рэдакцыяй дакументам):

«Згодна з зацверджанай пастановай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 кастрычніка 2008 г. № 14 форме заявы аб дзяржаўнай рэгiстрацыi сродку масавай інфармацыі, яно падлягае падпісанню заснавальнiкам (заснавальнiкамi) сродку масавай інфармацыі.

Магчымасць падпісання заявы іншымі асобамі, у тым ліку тымі, якія дзейнічаюць на падставе даверанасці, заканадаўствам, якое рэгулюе парадак здзяйснення гэтай адміністрацыйнай працэдуры, не прадугледжаная.

У парушэнне палажэнняў прыведзенай вышэй пастановы Міністэрства інфармацыі, заява аб дзяржаўнай перарэгістрацыі часопіса «Arche. Пачатак» падпісаная на падставе даверанасці асобай, якая не мае на тое паўнамоцтваў.

Акрамя таго, заява не завераная пячаткай юрыдычнай асобы, якая выступае ў якасці заснавальніка дадзенага друкаванага сродку масавай інфармацыі».

Заяву на перарэгістрацыю часопіса ад імя ТАА «Гайсак», якому ў поўнай адпаведнасці з вызначанай заканадаўствам працэдурай перад гэтым былі перададзеныя правы заснавальніка выдання, падаваў выконваючы абавязкі галоўнага рэдактара «Arche» Алесь Пашкевіч, які адначасова з'яўляецца і адным з двух заснавальнікаў згаданага ТАА «Гайсак». Пры гэтым ён меў даверанасць на ажыццяўленне такіх дзеянняў, выдадзеную на яго імя дырэктарам арганізацыі. Такім чынам, А. Пашкевіч быў упаўнаважанай асобай, і таму не зусім зразумела, якое ў яго дзеяннях было парушэнне артыкула 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», які даслоўна гучыць так:

«Пры дзяржаўнай рэгiстрацыi сродку масавай інфармацыі ў рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі заснавальнiкам (заснавальнiкамi) або ўпаўнаважанай асобай падаецца заява па форме, устаноўленай рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі».

Часопіс падазрае, што ў выпадку неабходнасці аргументаваць сваю інтэрпрэтацыю заканадаўчай нормы міністэрскія чыноўнікі сталі б разважаць, што падача дакументаў і іх падпісанне - гэта зусім розныя рэчы, і таму адзінае, што сузаснавальнік ТАА мог бы рабіць па выдадзенай яму даверанасці - гэта толькі прынесці дакументы ў будынак міністэрства і пакінуць іх адказнай асобы.

Заява ж, не падпісаная непасрэдна кіраўніком арганізацыі - заснавальнікам СМІ, для іх ніякі не дакумент, а толькі пустая паперка. Не выключана, што хтосьці з зусім некрытычна настроеных людзей мог бы нават і паверыць у тое, што супрацоўнікі Міністэрства зацікаўлены толькі і выключна ў адпаведнасці прадстаўленых дакументаў фармальным патрабаванням заканадаўства, а меркаванні палітычнай мэтазгоднасці ў разлік не бяруць.

Аднак жа няслушнасць падобнай думкі становіцца відавочнай пасля згадкі таго, што сапраўды такім жа самым чынам новыя заснавальнікі «Arche» падавалі дакументы ў Міністэрства і мінулы раз, калі атрымалі першую адмову на падставе нібыта неадпаведнасці планаванага галоўнага рэдактара часопіса кваліфікацыйным патрабаванням. І тады дакумент, «падпісаны на падставе даверанасці асобай, якая не мае на тое паўнамоцтваў» і «не завераны пячаткай юрыдычнай асобы, якая выступае ў якасці заснавальніка дадзенага друкаванага сродку масавай інфармацыі», быў без пытанняў прыняты чыноўнікамі Мінінфармацыі да разгляду, а афіцыйны адказ на яго быў падпісаны асабіста начальнікам Ліліі Ананіч, міністрам інфармацыі Алегам Праляскоўскім.

Выходзіць, тады заява заснавальнікаў «Arche» не было па сваёй форме пустой паперкай, а стала ёй у вачах кіраўнікоў Мінінфармацыі толькі цяпер, калі сур'ёзных аргументаў супраць перарэгістрацыі часопіса ў іх не засталося? Што ж, тым самым Міністэрства інфармацыі стала у пазіцыю гогалеўскай унтэр-афіцэрскай удавы, якая «сама сябе высекла», выразна засведчыўшы непрафесіяналізм і непаслядоўнасць сваіх супрацоўнікаў, а таксама іх схільнасць да ўжывання «падвойных стандартаў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках