29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 сутак арышту за флэш-моб

10
10 сутак арышту за флэш-моб

7 лютага актывіст «Альтэрнатывы» Зміцер Сільчанка асуджаны на 10 дзён арышту паводле артыкула 23.34 КоАП - парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Пастанову вынес суд Савецкага раёна Менска, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан паведаміў, што сёння актывістаў арганізацыі выклікалі ў РАУС на прафілактычную гутарку. З'явіўся толькі Дзмітрый Сільчанка, астатнія адмовіліся ісці на сустрэчу без адвакатаў.

«Дзмітрыя сёння выклікалі позвай у Савецкі РАУС, на прафгутарку. Пасля гэтага сувязь з ім знікла. Толькі што дзяжурны ў Савецкім РАУС праз тэлефон адказаў, што Дзмітрыя вазілі ў суд, дзе прысудзілі да 10 дзён пазбаўлення волі. Ноччу накіруюць у ІЧУ, дзе ён будзе адбываць арышт», - адзначае Корбан.

29 студзеня актывісты «Альтэрнатывы» правялі флэш-моб на тэму афіцыйнага беспрацоўя ў Беларусі. На агароджы каля Камароўскага рынку яны замацавалі імправізаваныя манекены, што сімвалізавалі беспрацоўных, якія трымаюць у руках плакаты: «Як і іншыя 1,5 мільёны беларусаў, я еду на працу ў Маскву», «Улада мяне не заўважае», «Я нічога не магу купіць на гэтым рынку».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках