Палкоўніка ДВУ пасадзілі на 13 гадоў за «падрыхтоўку бунту» ў Расеі
77- 8.02.2013, 15:03
Палкоўніка ДВУ ў адстаўцы Уладзіміра Квачкова прысудзілі да 13 гадоў калоніі строгага рэжыму за падрыхтоўку бунту ў Расеі.
Прысуд вынес Масгарсуд, піша Lenta.ru.
Саўдзельнік Уладзіміра Квачкова Аляксандр Кісялёў, які абвінавачваўся яшчэ і ў незаконным захоўванні зброі, атрымаў 11 гадоў пазбаўлення волі. Афіцэрскіх званняў падсудных не пазбавілі.
Суд не палічыў змякчальнай акалічнасцю старэчы ўзрост абодвух абвінавачаных (Кісялёву - 62 гады, Квачкову - 67 гадоў), аднак улічыў стан іх здароўя, а таксама тое, што Кісялёў прызнаў віну ў захоўванні зброі (у яго пры ператрусе знайшлі аўтамат Калашнікава).