20 красавiка 2024, Субота, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Independent: Беларусы страцілі «пасведчанне аб смерці» СССР

31
The Independent: Беларусы страцілі «пасведчанне аб смерці» СССР

У Беларусі знік з архіва гістарычны дакумент, які азнаменаваў распад Савецкага Саюза.

Пра гэта паведамляе The Independent (пераклад - charter97.org) са спасылкай на Станіслава Шушкевіча - першага кіраўніка незалежнай Беларусі і непасрэднага ўдзельніка падпісання гэтага пагаднення.

«Цяжка паверыць, што дакумент такога ўзроўню знік, але гэта факт», - кажа Станіслаў Шушкевіч.

Страта выявілася, калі палітык займаўся даследаваннямі для напісання сваіх мемуараў. Станіслаў Шушкевіч упэўнены, што арыгінал Белавежскага пагаднення быў скрадзены і прададзены якім-небудзь беларускім чыноўнікам.

Пагадненне было падпісана ў снежні 1991 года падчас сустрэчы лідэраў Беларусі, Украіны і Расеі ў Белавежскай пушчы. Акрамя Станіслава Шушкевіча там прысутнічалі Леанід Краўчук і Барыс Ельцын.

У ім гаварылася, што «Саюз ССР як суб'ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне». Падпісанне гэтага дакумента разбурыла планы савецкіх уладаў і Міхаіла Гарбачова па захаванні цэласнасці СССР.

У Беларусі засталіся толькі копіі важнага дакумента.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках