19 красавiка 2024, Пятніца, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На памежным пераходзе «Брузгі» з'явіліся новыя спісы «палітычных»?

2
На памежным пераходзе «Брузгі» з'явіліся новыя спісы «палітычных»?

7 лютага праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, які вяртаўся маршрутным аўтобусам Беласток-Гродна, быў затрыманы памежнікамі пераходу «Брузгі».

Пасля таго, як у нешматлікіх пасажыраў забралі пашпарты, цэлую гадзіну да аўтобуса ніхто не падыходзіў. Кіроўцу толькі сказалі, што ў кагосьці не ў парадку нешта з пашпартам. Потым на паўторны агляд аўтобуса зноў прыйшоў мытнік, які прапанаваў Уладзіміру Хільмановічу прайсці ў залу, дзе адбыўся мытны дагляд ягоных рэчаў. Аўтобус тым часам быў адпушчаны. Пасля дагляду рэчаў Хільмановіч яшчэ гадзіну чакаў акта мытнага дагляду. Пасля гэтага яму аддалі пашпарт, пасадзілі на іншы аўтобус і нарэшце праз больш чым дзве з паловай гадзіны прапусцілі праз мяжу, піша ПЦ «Вясна».

«Цяжка сказаць, з чым звязанае такое «абвастрэнне» пільнасці памежнікаў. Я езджу праз мяжу прыкладна раз у месяц і ў апошні час ніякіх праблем не было. Звычайна яны ўключаюць мяне, як і многіх іншых грамадскіх актывістаў, у спісы «нядобранадзейных» падчас палітычных кампаній - выбараў і таму падобных. Магчыма, цяпер у памежнікаў з'явіліся нейкія новыя спісы «палітычных», але яны ніколі не кажуць, «пераводзячы стрэлкі» на мытнікаў. Верагодна, што гэта такая дробная помста за маю праваабарончую і журналісцкую дзейнасць, так як у сваіх артыкулах я часта крытыкую гродзенскую ўладу, а можа проста камусьці «галачкі» для справаздачы хапала. У любым выпадку ніякіх законных падстаў столькі мяне трымаць на мяжы ў іх не было», - сказаў Уладзімір Хільмановіч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках