banner1 banner1 banner1

8.02.2013

Шэйман апынуўся ілжэпрафесарам важная навіна фатаздымкі 123

16:48, — Палітыка

Віктар Шэйман стаў прафесарам неіснуючай акадэміі

Тое, што цяпер кіраўнік падсобнай гаспадаркі Лукашэнкі з'яўляецца прафесарам Акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку Расейскай Федэрацыі да яго нядаўняга прызначэння на вышэйшую дзяржаўную пасаду асабліва не афішавалася, аб дадзеным факце вядома было толькі вузкаму колу людзей.

Але ў дзень прызначэння Віктара Шэймана на новую пасаду на сайце БелТА з'явілася афіцыйная біяграфія чыноўніка, у якой публічна паказаная наяўнасць у яго вучонага звання «прафесар».

Раз інфармацыя стала публічнай, то прыйшоў час выкрыць чарговы міф пра «шэрага кардынала», піша d-zholik.

На самай справе, Віктар Шэйман не з'яўляецца навукоўцам і да навукі не мае абсалютна ніякага дачынення, а прыпісанае ім самому сабе вучонае званне - гэта толькі чарговая бутафорыя ў яго вялікай калекцыі фальшывых узнагарод і званняў.

Што ж гэта за акадэмія такая, якая прымудрылася прысвоіць Шэйману вучонае званне прафесара?

Акадэмія праблем бяспекі, абароны і правапарадку Расейскай Федэрацыі (АБАП) - агульнарасейская грамадская арганізацыя, заснаваная ў Расеі 10 ліпеня 2000 года. Ліквідаваная 10 снежня 2008 года рашэннем Вярхоўнага Суда па заяве Генеральнага пракурора Расеі.

«Праверкай, праведзенай Генеральнай пракуратурай РФ сумесна з ФСБ Расеі, ФНС Расіі, Мінюстам Расіі, Расадукнадзорам, Геральдычным Саветам пры прэзідэнце Расейскай Федэрацыі, былі выяўлены шматлікія парушэнні заканадаўства ў дзейнасці названай грамадскай арганізацыі. Акадэмія, з'яўляючыся грамадскай арганізацыяй, незаконна пазіцыянавала сябе як дзяржаўная структура, надзеленая адпаведнымі паўнамоцтвамі. Пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці незаконна выкарыстала знакі і атрыбуты дзяржаўнай улады, у тым ліку - штандар прэзідэнта Расейскай Федэрацыі», - гаворыцца ў паведамленні Генеральнай пракуратуры.

Таксама акадэмія незаконна прысвойвала спецыяльныя званні, якія супадаюць з воінскімі званнямі ў Расеі і выкарыстоўвала ўзоры форменнага абмундзіравання, аналагічныя ваеннай форме.

Супрацоўнікам акадэміі выдавалі службовыя пасведчанні, якія маюць падабенства з пасведчаннямі дзяржузору, якія выкарыстоўваліся імі ў асабістых мэтах, што «стварала ўмовы для карупцыйных праяў і дыскрэдытавала дзяржаўную ўладу». Былі факты выкарыстання службовых пасведчанняў Акадэміі пры здзяйсненні злачынстваў, як правіла, ашуканскіх дзеянняў у асабліва буйных памерах, адзначана ў паведамленні.

Членам акадэміі прысвойвалі спецыяльныя званні - сапраўдны член акадэміі, член-карэспандэнт акадэміі, а таксама ганаровыя званні «Заслужаны дзеяч навукі АБАП» і «Заслужаны юрыст АБАП» з уручэннем адпаведных нагрудных знакаў і пасведчанняў.

Дысертацыйны савет і вышэйшы атэстацыйны камітэт акадэміі прысвойвалі вучоныя ступені і вучоныя званні (доктар навук, кандыдат навук, прафесар, дацэнт). Узоры дыпломаў і атэстатаў, якiя выдаюцца акадэміяй, мелі падабенства з дыпломамі і атэстатамі дзяржузору, што не выключала іх выкарыстанне ў якасці такіх.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, перад прызначэннем на новую пасаду Шэйман абавязаны быў падаць уласнаручна запоўненыя анкету і аўтабіяграфію. Непасрэдна ў анкеце маецца пункт №6 «Вучоная ступень, вучонае званне (калі прысвоенае, нумары дыпломаў)». Вось у гэтай графе і павінна быць указана, што ён з'яўляецца прафесарам АБАП.

Ужо на аснове названых ілжывых звестак лукашэнкаўскай адміністрацыяй была перададзена не адпаведная рэчаіснасці інфармацыя ў дзяржаўнае тэлеграфнае агенцтва.

Між тым уся інфармацыя, паказаная Шэйманам, падлягала абавязковай праверцы з боку Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі ва ўзаемадзеянні з Генеральнай пракуратурай, Камітэтам дзяржаўнага кантролю, Службай бяспекі прэзідэнта, Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, Міністэрствам унутраных спраў, іншымі дзяржаўнымі органамі. Часу, каб усе дасканала праверыць было больш, чым дастаткова.

Нагадаем, Лукашэнка 21 студзеня прызначыў Віктара Шэймана кіраўніком сваімі справамі, вызваліўшы яго ад пасады памочніка па асаблівых даручэннях.

Напісаць каментар (123)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров






Надвор'е ў Беларусі

   23.04   24.04 
Брэст Небольшая облачность+22
+8
Солнечно+18
+4
Віцебск Небольшая облачность+17
+1
Солнечно+11
-1
Гомель Дождь+22
+5
Солнечно+14
0
Гродна Небольшая облачность+22
+6
Солнечно+17
+3
Мінск Ясно+21
+3
Солнечно+13
-1
Магілёў Ясно+20
+2
Солнечно+12
-2

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  23.04.14  24.04.14
EUR13 740,0013 770,00
USD9 960,009 970,00
RUB279,00279,50

Меркаванне


Умер-шмумер

Умер-шмумер

Ирина Халип

Еврейская кровь

Еврейская кровь

Евгений Липкович

Грэшна смяяцца над хворымі

Грэшна смяяцца над хворымі

Зміцер Дашкевіч

Дыктатура - гэта заўсёды вайна

Дыктатура - гэта заўсёды вайна

Наталля Радзіна

Скаваныя адным алтынам

Скаваныя адным алтынам

Уладзімір Халіп



Учора на сайце:

наведвальнікаў 336054
праглядаў 2159901

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: