19 красавiка 2024, Пятніца, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі правядуць праз «калідор ганьбы»

30
Саакашвілі правядуць праз «калідор ганьбы»

Удзельнікі акцыі, якія патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, зладзілі своеасаблівы «калідор ганьбы» перад будынкам Нацыянальнай бібліятэкі ў Тбілісі.

Там кіраўнік дзяржавы мае намер выступіць са штогадовым дакладам у пятніцу ўвечары, паведамляе РІА «Новости».

На 8 лютага было намечана першае выступленне прэзідэнта ў парламенце новага склікання са зваротам да народу. Аднак парламенцкая большасць, якая складаецца з прадстаўнікоў кааліцыі «Грузінская мара», якая перамагла на апошніх выбарах, адклала гэтае мерапрыемства на нявызначаны тэрмін. Тады Саакашвілі вырашыў выступіць з Нацыянальнай бібліятэкі.

Па дадзеных тэлекампаніі «Імедзі», каля Нацыянальнай бібліятэкі сабралася некалькі дзесяткаў мітынгоўцаў, у прыватнасці прадстаўнікі розных няўрадавых арганізацый і вызваленыя па амністыі палітвязні.

«Мы не дамо прэзідэнту спакойна перамяшчацца і спакойна выступіць сёння перад народам. Сёння прэзідэнт пройдзе праз гэты «калідор ганьбы», - заявіў у эфіры тэлекампаніі адзін з удзельнікаў акцыі.

Саакашвілі пачаў свой цяперашні пяцігадовы прэзідэнцкі тэрмін 20 студзеня 2008 года, аднак наступныя выбары кіраўніка дзяржавы запланаваныя толькі на кастрычнік. Каля 50 НВА вылучылі Саакашвілі ўльтыматум, настойваючы, што ён павінен быў скласці паўнамоцтвы 20 студзеня. Акцыі ў падтрымку ўльтыматуму прайшлі па ўсёй Грузіі, працягваецца збор подпісаў за адстаўку прэзідэнта, колькасць якіх ужо перавысіла 1 мільён.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках