banner1 banner1 banner1

9.02.2013

Беларускія хакеісты не трапілі на Алімпіяду ў Сочы важная навіна 355

1:37, — Спорт

Беларускія хакеісты не трапілі на Алімпіяду ў Сочы

Зборная Беларусі ў хакеі страціла шанцы на алімпійскі квіток у Сочы ў 2014 годзе.

Гэта стала зразумела пасля таго, як 8 лютага ў адборачнай групе F у дацкім Военсе зборная Славеніі перамагла ў каманды Даніі - 2:1 і датэрмінова гарантавала сабе першае месца ў кваліфікацыйным квартэце і пропуск на Алімпіяду-2014. Славенскія хакеісты ўпершыню ў гісторыі краіны выступяць на Гульнях, паведамляе БелТА.

Беларуская ж каманда, 7 лютага саступіла Славеніі (2:4), а 8 лютага патрушчыла Украіну (6:0), у заключны дзень турніру 10 лютага пазмагаецца з данійцамі толькі за другое месца.

Турнірнае становішча:

1. Славенія - 6 балаў (2 матчы; розніца шайбаў 6-3)

2. Беларусь - 3 (2; 8/4)

3. Данія - 3 (2; 3-2)

4. Украіна - 0 (2; 0-8).

Беларусы альбо данійцы ў выпадку поспеху ў заключным матчы могуць здагнаць славенцаў у ліку набраных балаў, але ў такім выпадку каманда Славеніі атрымае перавагу над спаборнікамі дзякуючы перамогам у асабістых сустрэчах.

Дагэтуль зборная Беларусі выступала ў трох Алімпіядах (1998, 2002, 2010). Лепшым вынікам стала 4-е месца на Гульнях-2002 у амерыканскім Солт-Лэйк-Сіці, калі пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Уладзіміра Крыкунова беларускія хакеісты занялі 4-е месца, сенсацыйна падолеўшы ў чвэрцьфінале зорную зборную Швецыі (4:3). У японскім Нагана-1998 пад кіраўніцтвам Анатоля Варывончыка беларуская каманда заняла 7-е месца. А ў канадскім Ванкувэры-2010 пад кіраўніцтвам Міхаіла Захарава каманда Беларусі стала 9-й.

На Гульні-2006 у італійскі Турын зборная Беларусі не прабілася, страціўшы алімпійскі квіток, які ўжо амаль што ляжала ў кішэні, на апошніх хвілінах матчу з Латвіяй на адборачным турніры, які праходзіў у лютым 2005 года ў Рызе. Тады менш чым за 5 хвілін да канца трэцяга перыяду каманда пад кіраўніцтвам Міхаіла Захарава перамагала з розніцай у дзве шайбы (4:2), аднак затым цягам 2 хвілін 20 секунд прапусціла тры разы і саступіла дарогу ў Турын латвійскім хакеістам.


Навіны
па тэме


Напісаць каментар (355)

Падзяліся!






Учора на сайце:

наведвальнікаў 307128
праглядаў 2224756

Папулярныя навіны

В Москве убит Борис Немцов (Видео) (205715)

28.02, 0:50, — Палітыка

Юрий Фельштинский: В Беларуси возможно устранение Лукашенко по афганскому варианту (102821)

24.02, 9:02, — Інтэрв'ю

Россия на финишной прямой. Включайте секундомер (74003)

28.02, 16:50, Юрий Фельштинский — Меркаванне

У Менску джыпу са сцягам Наваросіі прабілі колы (73523)

25.02, 15:44, — Грамадства

Более 50 тысяч москвичей вышли на Марш памяти Бориса Немцова (Видео) (65967)

1.03, 12:57, — Палітыка

Момант забойства Нямцова зняла камера відэаназірання (55091)

28.02, 22:56, — Расія

У Данбасе знікла найноўшая расейская ўстаноўка сакрэтнай сувязі (54787)

25.02, 11:47, — Украіна

Параўнанне коштаў: колькі цяпер каштуюць прадукты ва Украіне і Беларусі? (53574)

25.02, 12:03, — Грамадства

Беларускія ўлады хочуць цалкам заблакаваць незалежныя сайты (47132)

25.02, 11:06, — Палітыка

Предательство (44943)

1.03, 13:42, Евгений Киселев, «Эхо Москвы» — Палітыка

пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: